Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Антоні Дзям’янка ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Брэсце
Беларусь - Пінская дыяцэзія
25.05.2016 17:44

22 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у брэсцкім касцёле Узвышэння Святога Крыжа біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі моладзі і дарослым.

Сакрамэнт прынялі 76 вернікаў рознага ўзросту з усёй дыяцэзіі. Прысутнічалі парафіяне як з брэсцкіх касцёлаў, так і з Бярозы і вёскі Пелішча.

Падчас урачыстай Імшы біскуп Антоні Дзям’янка падкрэсліў, што сакрамэнт канфірмацыі нездарма называецца сакрамэнтам хрысціянскай сталасці: дзякуючы яму хрысціянін атрымлівае неабходныя дары Духа Святога, якія дазваляюць яму з усёй адказнасцю ставіцца да сваёй веры і сведчыць аб ёй у свеце.

Таксама іерарх нагадаў, што сёлетні сакрамэнт канфірмацыі незвычайны, бо адбываецца ў пазачарговы Юбілейны Год Міласэрнасці. У яго рамках адразу ў некалькіх касцёлах Пінскай дыяцэзіі былі адкрыты Брамы Міласэрнасці, каб вернікі маглі скарыстацца надзвычайнай магчымасцю атрымаць поўны адпуст на тэрыторыі ўсёй дыяцэзіі.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.