Канцэрт у памяць пра 30-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС прайшоў у гомельскім касцёле | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
25.04.2016 09:47

24 красавіка ў гомельскім касцёле Нараджэння Божай Маці выступіў мінскі гурт «Балцкі Субстрат» з фолкава-блюзавай праграмай на аўтэнтычныя народныя тэксты і словы з твораў Казіміра Сваяка, Максіма Багдановіча і Уладзіміра Караткевіча.

Гурт ужо не раз выступаў у каталіцкіх святынях Беларусі. Канцэрт у Гомелі быў прысвечаны 30-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

«Балцкі Субстрат» — эксперыментальны фолкавы беларуска-балтыйскі праект. Музыка гурта бярэ свае вытокі з узаемаперасячэння акадэмічнай школы Беларусі, сучаснай паэзіі і беларускай аўтэнтыкі.



Аўтарам і кіраўніком праекту, а таксама голасам гурта выступае даследчык, кампазітар і спявак Максім Іўкін.

katolik-gomel.by


 
© 2003-2024 Catholic.by