Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбыўся турнір па міні-футболе сярод міністрантаў Баранавіцкага дэканату
Беларусь - Пінская дыяцэзія
11.04.2016 12:54

9 красавіка ў Баранавічах прайшоў турнір па міні-футболе сярод міністрантаў Баранавіцкага дэканату Пінскай дыяцэзіі. У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды з парафій Св. Яна Паўла ІІ, Узвышэння Святога Крыжа, міністранты з Новай Мышы, а таксама бацькі міністрантаў.

Арганізаваў турнір кс. Віталій Мiснікевіч, пробашч маладой парафіі Св. Яна Паўла ІІ.

Гульні праводзіліся па кругавой сістэме, дзякуючы чаму памерацца сіламі мелі магчымасць усе каманды.

Першае месца ў нялёгкім спаборніцтве заняла каманда парафіі Узвышэння Святога Крыжа. Міністранты парафіі Святога Яна Паўла ІІ сталі сярэбранымі прызёрамі, трэцяе месца занялі міністранты з Новай Мышы.



Паводле www.crux.by

(AG)

Фота www.crux.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.