Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Працэсія Божага Цела вуліцамі Гомеля пройдзе 7 чэрвеня
Беларусь - Пінская дыяцэзія
27.05.2015 13:04

7 чэрвеня ў Гомелі пройдзе працэсія Божага Цела, падчас якой некалькі соцень вернікаў пройдзе па цэнтральнай вуліцы Савецкай ад касцёла да Дома міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы.

Па шляху дзяўчынкі будуць абсыпаць пялёсткамі кветак дарогу для Езуса, прысутнага ў Святых Дарах, а на прыпынках каля алтароў працэсія будзе слухаць чытанні з Евангелля і маліцца. У гэтую нядзелю ў касцёле будзе толькі адна Імша - у 10.00. Пасля яе пачнецца працэсія.

Свята Божага Цела будзе адзначацца 4 чэрвеня, але працэсія пройдзе ў Гомелі 7 чэрвеня, каб у ёй змаглі ўдзельнічаць больш людзей. У Мінску працэсія Божага Цела адбудзецца 31 мая.

Першая працэсія па вуліцах Гомеля адбылася ў мінулым годзе.

Паводле katolik-gomel.by, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.