«Карытас» Пінскай дыяцэзіі аказвае дапамогу бежанцам з Украіны | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
15.05.2015 15:19

Аддзел «Карытас» пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Чарнаўчыцах (Пінская дыяцэзія) працягвае аказваць дапамогу ўкраінскім грамадзянам з Луганскай і Данецкай абласцей, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Звяртаюцца людзі рознага стану і канфесій, маладыя сем’і з маленькімі дзецьмі, пажылыя і хворыя, інваліды.

Матэрыяльную і духоўную падтрымку ўжо атрымалі 116 чалавек. Дапамога, аказаная каталіцкай місіяй, дапамагае ім хутчэй адаптавацца на новым месцы пражывання.


Галіна Герусь

 
© 2003-2024 Catholic.by