Фотавыстаўка старажытных фрэсак пройдзе ў Гомелі | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
22.10.2014 14:47

Аўтар перадаў прыгажосць фрэсак Ферапонтавага манастыра, напісаных Дыянісіям у канцы ХV стагоддзя.

Гомельскі праваслаўны епархіяльны Цэнтр сям’'і і дзяцінства «Ладушкі» сумесна з «Карціннай галерэяй Вашчанкі» арганізуюць у Гомелі фотавыстаўку «Святло фрэсак Дыянісія», якая адкрыецца 27 кастрычніка ў карціннай галерэі Гомеля па вуліцы Карповіча, 4.

Выстаўка будзе працаваць да 23 лістапада. Яна ўжо дэманстравалася ў Траццякоўскай галерэі, Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, музеі архітэктуры ім. Шчусева, храме Хрыста Збавіцеля, іншых знакавых месцах.

Аўтар выстаўкі — Юрый Халдзін, вядомы фотамастак, унікальны майстар па пісьму святлом. Над стварэннем выстаўкі мастак працаваў больш за 12 гадоў.

Аўтар паставіў перад сабой задачу сродкамі фатаграфічнага мастацтва перадаць прыгажосць і мудрасць фрэсак Ферапонтавага манастыра, напісаных Дыянісіям у канцы ХV стагоддзя.

Katolik-gomel.by

 
© 2003-2024 Catholic.by