Урачыстая Імша на Вялікдзень у Пінску: “Хрыстус Уваскрослы дае прыклад, што і мы павінны ўваскрэснуць” | | Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
20.04.2014 16:43 |
20 красавіка, калі Касцёл адзначае Уваскрасенне Пана, біскуп Антоні Дзям’янка ўзначаліў урачыстую Імшу ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску. Па словах біскупа, здзіўленне Марыі Магдалены пры адкрыцці таго, што магіла Хрыста пустая, “спадарожнічае хрысціянам дзве тысячы гадоў кожны раз, калі разважаем пра таямніцу Уваскрасення”, і “такі выпадак можна прыняць толькі ў катэгорыях веры”. “Гэта была шакіруючая вестка, нават страшная. Праўда, Езус падчас зямнога жыцця гаварыў вучням, што пасля мукі і смерці ўваскрэсне на трэці дзень, але яны не памяталі аб гэтым, - дадаў іерарх. - Калі ўбачылі свайго Пана, канаючага на крыжы, тады памерла ў іх усялякая надзея”. (AG) |