У гомельскай парафіі аднаўляюць малітву за Украіну | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
02.03.2014 18:35

З нядзелі 2 сакавіка вернікі гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці аднаўляюць малітву за Украіну на кожнай Імшы.

Таксама гомельскія католікі заклікаюць усіх вернікаў у асабістых малітвах прасіць Бога аб міры ва Украіне, аб тым, каб іншыя дзяржавы не развязвалі вайну ў гэтай краіне, каб Пан абараніў украінскі народ і дапамог мірна, без кровапраліцця вырашыць усе палітычныя пытанні, даў мудрасці кіраўнікам дзяржаў.

Аднаўленне малітвы, якая праходзіла падчас вулічных баёў у Кіеве і сутычак паміж прыхільнікамі Еўрамайдана і ўладамі, звязана з апошнімі падзеямі ва Украіне.

Паводле гомельскага каталіцкага сайта

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by