Біскуп Велікаселец павіншаваў епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана з Божым Нараджэннем | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
06.01.2014 23:42

Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец і пробашч гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці кс. Славамір Ласкоўскі павіншавалі епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана са святам Божага Нараджэння. Праваслаўныя вернікі адзначаюць яго 7 студзеня.

"Прыміце нашы самыя сардэчныя пажаданні Божага благаслаўлення ў Вашым служэнні Пану Богу і Вашай пастве. Жадаем Вам здароўя, светлых дзён і сардэчнай радасці", - гаворыцца ў віншаванні прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла епіскапу.

Раней епіскап Стэфан у сваю чаргу павіншаваў католікаў з Нараджэннем Пана, пажадаўшы міру, дабра, здароўя, радасці і Божай дапамогі ў працы.

Паводле сайта парафіі Нараджэння Божай Маці

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by