Біскуп Казімір Велікаселец наведаў у перыяд Божага Нараджэння ўсе парафіі Гомельшчыны | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
05.01.2014 17:37

У перыяд Божага Нараджэння па ініцыятыве біскупа Антонія Дзям'янкі ва ўсіх парафіях Пінскай дыяцэзіі праходзіла «каляда» з удзелам іерархаў, каб падзяліць з вернікамі радасць свята. Католікаў Брэсцкай вобласці наведаў пінскі ардынарый, Гомельскай вобласці - дапаможны біскуп Казімір Велікаселец.

На працягу актавы Нараджэння Пана біскуп Велікаселец пабываў ва ўсіх касцёлах Гомельшчыны, завяршыўшы віншаванне паствы з Божым Нараджэннем у Гомелі 5 студзеня.

Падчас «каляды» ў гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці біскуп заклікаў, каб гэты год вернікі правялі з радасцю, па Божай волі, пажадаў міру і дабрабыту кожнай сям'і.

У бліжэйшыя дні біскуп Казімір Велікаселец і гомельскія святары пачнуць душпастырскія візіты ў дамы парафіян, каб асвяціць жыллё і прасіць Бога благаславіць на бліжэйшы год жыхароў дома.

Паводле сайта Нараджэння Божай Маці

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by