Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Пінскай дыяцэзіі


У Вялікі чацвер біскуп Казімір Велікаселец абмыў ногі гомельскім вернікам
18.04.2014 11:32

17 красавіка, у Вялікі чацвер, калі пачынаецца Пасхальны Трыдуум і калі Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі і абмыў ногі сваім вучням, такі абрад выконваюць і святары, абмываючы ногі 12 парафіянам-мужчынам. У Гомелі падчас Імшы Вячэры Пана абрад абмывання ног здзейсніў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.

 
Імша Хрызма ў пінскім катэдральным касцёле: «Жыць тым, што абвяшчаем»
17.04.2014 15:08

17 красавіка, у Вялікі чацвер, адбылася Імша Хрызма ў пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Імшу з удзелам духавенства Пінскай дыяцэзіі ўзначаліў біскуп Антоні Дзям’янка.

 
Для гомельскіх студэнтаў з Афрыкі зладзілі святочную Імшу
14.04.2014 10:48

У свята Пальмовай нядзелі ў гомельскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла святая Імша на англійскай мове для католікаў з афрыканскіх рэспублік, якія вучацца ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка ў Пальмовую нядзелю: мы хочам, каб Езус быў Панам нашых душаў
14.04.2014 10:20

13 красавіка, у Пальмовую нядзелю, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў урачыстую Імшу ў пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Іерарх падкрэсліў, звяртаючыся да вернікаў, што Езуса важна разумець “як нашага духоўнага правадніка”, “каб Ён быў Панам нашых душаў”.

 
У Баранавічах адбылася працэсія Крыжовага шляху вуліцамі горада
12.04.2014 14:52

6 красавіка ў Баранавічах адбылася працэсія Крыжовага шляху вуліцамі горада. Удзел прынялі вернікі горада і ваколіц. Працэсія пачалася ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа.

 
У Гомелі да Вялікадня праходзіць выстава іканапісу мінераламі
12.04.2014 14:00

З 11 красавіка ў палацы Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі дзейнічае выстава «Светлае Хрыстова Уваскрасенне», прымеркаваная да Вялікадня. Упершыню ў Гомелі выставяць працы мастачкі Алены Гордан, якая працуе ў тэхніцы мінеральнага россыпу.

 
Велікапосныя рэкалекцыі і свята Легіёну Марыі прайшлі ў Мазыры
07.04.2014 11:56
Час Вялікага посту — гэта перыяд духоўнага ачышчэння, удасканалення і пакаяння. Менавіта да гэтага часу былі прымеркаваны рэкалекцыі ў касцёле св. Арханёла Міхала ў Мазыры, якія праходзілі з 3 па 5 красавіка.
 
У гомельскай парафіі ўтварылася новая Нэакатэхуменальная суполка
30.03.2014 17:06

У гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці пасля заканчэння катэхез, якія праходзілі ў студзені-сакавіку, утварылася новая Нэакатэхуменальная суполка. У яе ўвайшлі вернікі розных узростаў, прафесій, сацыяльных груп.

 
Адбылася фармацыйная сустрэча міністрантаў Пінскай дыяцэзіі
29.03.2014 18:53

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску 28-29 сакавіка адбылася фармацыйная сустрэча міністрантаў Пінскай дыяцэзіі. У сустрэчы прынялі ўдзел 33 міністранты з розных парафій усёй дыяцэзіі.

 
Хрыстусоўцы правялі фармацыйную сустрэчу для міністрантаў
28.03.2014 12:19

24-26 сакавіка ў парафіі Святых Пятра і Паўла Апосталаў у Мядзведзічах (Пінская дыяцэзія) адбылася фармацыйная сустрэча Літургічнай службы алтара беларускіх парафій, дзе служаць хрыстусоўцы.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка да катэхетаў: «Няхай Катэхізіс будзе для вас лямпай, якая асвятляе дарогу»
27.03.2014 11:20

У Пінскай дыяцэзіі праходзіць двухдзённая сустрэча катэхетаў. Яна адкрылася 26 сакавіка ў капліцы Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Пінску Імшой, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
У Гомелі каля 200 католікаў далучыліся да ініцыятывы «Духоўнага ўсынаўлення»
26.03.2014 11:02

Падчас Імшы 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці маліліся аб усіх цяжарных жанчынах і медыках-гінеколагах, каб яны адмовіліся ад правядзення абортаў. Таксама гомельскія католікі прынялі ўдзел у традыцыйнай акцыі “Духоўнага ўсынаўлення” - 9-месячнай малітвы за ненароджанае дзіця, якому пагражае аборт. Каля 200 вернікаў парафіі заявілі пра свой намер такога духоўнага ўсынаўлення.

 
Біскуп Антоні Дзям'янка наведаў некаторыя парафіі Гомельшчыны
24.03.2014 16:07

23 сакавіка біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў парафіі ў Жыткавічах, Лельчыцах, Ельску, Жлобіне і Петрыкаве. Адбылася сустрэча іерарха з душпастырамі гэтых парафій, а таксама з вернікамі.

 
У семінарыі ў Пінску адбылося ўдзяленне паслуг лектарату і акалітату
24.03.2014 10:13

21 сакавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску адбылося ўдзяленне паслуг лектарату і акалітату. У якасці кандыдатаў на прыняцце былі прадстаўлены восем семінарыстаў: чатыры кандыдаты да паслугі лектарату і чатыры – да паслугі акалітату. Удзяленне гэтых “бачных ступеняў” на шляху паклікання і падрыхтоўкі да святарскага служэння адбылося падчас Імшы, якую ў семінарыйнай капліцы ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
У семінарыі ў Пінску прайшлі велікапосныя рэкалекцыі
20.03.2014 10:58

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Яны працягваліся з 14 па 18 сакавіка.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 26 з 30
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.