Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Віншуем праваслаўных братоў і сясцёр з Уваскрасеннем Хрыста!
Беларуская Праваслаўная Царква
01.05.2016 00:00

Браты і сёстры ў Хрысце! Ад шчырага сэрца віншуем вас з самым важным святам – святам перамогі святла над цемрай і жыцця над смерцю! Няхай свабода, якую прынёс уваскрослы Езус, дапамагае вам шчасліва і мудра ісці сваёй жыццёвай дарогай! 

Узяўшыся за рукі, будзем крочыць
Насустрач уваскросламу Хрысту,
З Яго шляхоў праўдзівых каб не збочыць,
Свае мы сэрцы аддаем Яму!

Бо толькі ў Ім свабода нам і радасць,
Ён аддае сябе за нас ізноў,
Каб з дна грахоў сваіх змаглі падняцца,
Каб неслі радасць і Яго любоў!

Няхай, браты, любоў Хрыста палае
У вашых сэрцах і дае спакой,
Надзея, вера ў душы трывае,
Натхняе праўдай жыць і быць сабой!


 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.