Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
З радасцю віншуем братоў і сясцёр праваслаўных, якія святкуюць Божае Нараджэнне!
Беларуская Праваслаўная Царква
07.01.2016 00:00

Сумётаў-гурбаў снегу ў тым краі не было,
Але Хрыстос прыходзіць, шукаючы цяпло,
У сэрцах чалавечых, дарослых і дзяцей,
У сэрцах, дзе грукоча кругазварот падзей,
Грамадскіх, палітычных, чужых ды і сваіх,
У сэрцы, поўным думак, і грэшных, і святых.

Прыходзіць Немаўля і стукае ў цішы,
Ды хто Яго пачуе ў стомленай душы?

Мо, толькі ў ціхай ночы, ці сена, ці асла
Удасца Збаўцу слухаць ды даць Яму цяпла...
І ночка яснай зоркай пачне Яго вітаць,
А сена шархатаннем пачне Яго люляць,
І дыханнем жывёлы сагрэты будзе Бог,
Які прыйшоў, каб збавіць, і Ласкай перамог!

Дык хай жа ўрэшце ў сэрцы суцішыцца завея
І разам з Немаўлём спакой прыйдзе й надзея!

Catholic.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.