Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У праваслаўных вернікаў 28 лістапада пачынаецца Ражджэственскі пост
Беларуская Праваслаўная Царква
28.11.2014 12:33

Ражджэственскі пост — адзін з чатырох шматдзённых, які рыхтуе вернікаў да свята Божага Нараджэння. Ён менш строгі ў параўнанні з Вялікім і Успенскім. Гэты пост пачынаецца 28 лістапада і доўжыцца сорак дзён да 6 студзеня ўключна.

Ражджэственскі пост, паведамляе БЕЛТА, таксама называецца Філіпавым, таму што загавенне (апошні дзень перад постам, калі можна ўжываць прадукты жывёльнага паходжання) прыпадае на дзень памяці св. апостала Філіпа.

Галоўнай мэтай Ражджэственскага посту з’яўляецца духоўнае ачышчэнне чалавека праз пакаянне і малітву. Пост — час устрымання ў ежы, аддалення ад забаваў, зямных задавальненняў, час пакаяння — становіцца падрыхтоўкай да Божана Нараджэння.

Па традыцыі ў Ражджэственскі пост у аўторак, чацвер, суботу і нядзелю праваслаўным вернікам можна ўжываць ежу з алеем. Стравы з рыбы дазволены ў суботу і нядзелю, а таксама ў вялікія і храмавыя святы і ў дні вялікіх святых, калі яны прыпадаюць на аўторак або чацвер. З 2 па 6 студзеня пост узмацняецца, а 6 студзеня прынята не есці нічога да першай зоркі. Пры гэтым Царква падкрэслівае, што абмежаванне ў ежы — не табу або самамэта, а толькі спосаб, які дапамагае чалавеку пазбавіцца ад пачуццёвых прывязанасцяў, сканцэнтравацца на духоўным.

Царква дазваляе паслабленні для хворых, цяжарных жанчын, дзяцей, людзей, занятых цяжкай фізічнай працай. Выключна строга захоўваюць пост манахі, а свецкія вернікі захоўваюць яго, параіўшыся з духоўнікам, а таксама з улікам свайго здароўя.

У дні посту верніку рэкамендуецца адмовіцца ад наведвання забаўляльных установаў, прагляду забаўляльных фільмаў і тэлеперадач, некарысных размоваў, анекдотаў і не забывацца пра дабрачыннасць.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.