Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Філарэт выступіў са зваротам у сувязі з выбухам у мінскім метро
Беларуская Праваслаўная Царква
12.04.2011 11:15

Як паведаміў афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт выступіў са зваротам у сувязі з тэрарыстычным актам у мінскім метро 11 красавіка 2011 г.

«Неразуменне і жаль аб бязвінна пралітай крыві падступаюць да сэрца разам з весткай аб ахвярах выбуху у мінскім метро, — адзначаецца ў звароце. — Мірныя жыхары нашай сталіцы паранены і забіты пасля працоўнага дня, праведзенага імі на карысць горада і краіны».

«Малюся аб супакоі забітых, прашу ласкі Божай параненым і веру, што Бог дасць сілы родным пацярпелых і ўсім нам, каб у духоўным чуванні і малітве дапамагчы тым, хто трапіў у бяду. Малюся таксама аб спасыланні дапамогі тым, чые прафесійныя здольнасці зараз патрэбны для пераадолення цяжкіх наступстваў трагедыі. Ад імя Беларускай Праваслаўнай Царквы выказваю глыбокія спачуванні родным і блізкім загінуўшых, усяму беларускаму народу», — адзначае праваслаўны іерарх.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме