Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мінску працягваецца «Пакроўскі кірмаш»
Беларуская Праваслаўная Царква
12.10.2010 15:12
З 9 па 17 кастрычніка 2010 г. у Мінску праходзіць «Пакроўскі кірмаш» — духоўна-асветніцкая выстаўка-кірмаш. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Беларуская Праваслаўная Царка і выставачнае прадпрыемства «Экспафорум». 

У кірмашы ўдзельнічаюць звыш 80 манастыроў, прыходаў, выдавецтваў і майстэрняў Беларусі, Расіі, Украіны, Іерусаліма і Грэцыі. Наведвальнікі маюць магчымасць набыць духоўную літаратуру, іконы, прадметы ўпрыгожвання святыняў, аўдыё- і відэапрадукцыю.

У межах выстаўкі адбываюцца гутаркі са святарамі, круглыя сталы, прагляды відэафільмаў, прэзентацыя новых выданняў і канцэрты. 


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.