Першая Кантакты Мапа
Святары са Святой гары Афон прыбудуць у Мінск на «Вербны кірмаш»
19.03.2010 12:58

У праваслаўнай выстаўцы-ярмарцы «Вербны кірмаш», якая пройдзе ў Мінску з 20 па 27 сакавіка 2010 г., прымуць удзел прадстаўнікі Іерусалімскага і Канстанцінопальскага Патрыярхатаў, у тым ліку і Святой гары Афон. Аб гэтым інфармацыйнаму агенцтву «Интерфакс» паведамілі ў Беларускім экзархаце.

Удзельнікамі выстаўкі стануць таксама каля 80 манастыроў, прыходаў, выдавецтваў, духоўных навучальных установаў, паломніцкіх арганізацый, майстэрняў з Беларусі, Расіі і Украіны.

Па традыцыі выстаўка-ярмарка «Вербны кірмаш» праходзіць у сталіцы нашай краіны напярэдадні Вялікадня па благаслаўленні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Bookmark and Share
 

 Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Парафіяда «Тэатр – Святыня – Спорт» адбудзецца ў Івянцы

18–21 жніўня 2010 г. у Івянцы адбудзецца Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пад назвай «Тэатр – Святыня – Спорт». Да ўдзелу запрашаецца моладзь 14–17 гадоў.

Падрабязней ...  
У Оршы сустрэнуцца байкеры з усяго свету

8 жніўня 2010 г. у парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы (Віцебскі дэканат) адбудзецца сустрэча байкераў з усяго свету. Акрамя гэтага, сваю праграму прадставіць гістарычны клуб «Мансельвант», удзельнікі мерапрыемства сустрэнуцца як з раннім класіцызмам, так і з сучасным рокам, выступяць са сваімі спевамі дзеці і моладзь.

Падрабязней ...  
Запрашаем у пілігрымку па маршруце Кракаў — Велеград — Прага — Вена — Браціслава

Каардынатар пілігрымак у Віцебскай дыяцэзіі пробашч парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах кс. Вячаслаў Барок шчыра запрашае ўсіх жадаючых у чарговае падарожжа. Пілігрымка па маршруце Кракаў — Велеград — Прага — Вена — Браціслава адбудзецца з 9 па 16 жніўня 2010г.

Падрабязней ...