Першая Кантакты Мапа
Полацкае Евангелле ХІІ стагоддзя будзе пераведзена ў лічбавы фармат
04.02.2010 12:18

З нагоды 1150-годдзя з часу заснавання Полацка, якое будзе адзначацца ў 2012 г., выданне Беларускага Экзархата плануе перавесці ў лічбавы фармат Полацкае Евангелле, перапісанае ў ХІІ ст., хутчэй за ўсё, святой Еўфрасінняй Полацкай. Супрацоўнікі выдавецтва збіраюцца распачаць працу ў лютым 2010 г.

Як паведамілі ў прэс-службе Беларускага Экзархата інфармацыйнаму агенцтву «Интерфакс», перавод Евангелля ў лічбавы фармат адбудзецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы. Гэтую працу расцэньваюць як «важнейшы этап падрыхтоўкі факсімільнага выдання Полацкага Евангелля».

Рукапіс Евангелля напісаны на пергаменце і ўпрыгожаны арнаментаванымі ініцыяламі старавізантыйскага тыпу. Большая частка манускрыпта, як паведамілі ў Экзархаце, захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу, астатняя частка захоўваецца ў Маскве.

Bookmark and Share
 

 Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Парафіяда «Тэатр – Святыня – Спорт» адбудзецца ў Івянцы

18–21 жніўня 2010 г. у Івянцы адбудзецца Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пад назвай «Тэатр – Святыня – Спорт». Да ўдзелу запрашаецца моладзь 14–17 гадоў.

Падрабязней ...  
У Оршы сустрэнуцца байкеры з усяго свету

8 жніўня 2010 г. у парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы (Віцебскі дэканат) адбудзецца сустрэча байкераў з усяго свету. Акрамя гэтага, сваю праграму прадставіць гістарычны клуб «Мансельвант», удзельнікі мерапрыемства сустрэнуцца як з раннім класіцызмам, так і з сучасным рокам, выступяць са сваімі спевамі дзеці і моладзь.

Падрабязней ...  
Запрашаем у пілігрымку па маршруце Кракаў — Велеград — Прага — Вена — Браціслава

Каардынатар пілігрымак у Віцебскай дыяцэзіі пробашч парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах кс. Вячаслаў Барок шчыра запрашае ўсіх жадаючых у чарговае падарожжа. Пілігрымка па маршруце Кракаў — Велеград — Прага — Вена — Браціслава адбудзецца з 9 па 16 жніўня 2010г.

Падрабязней ...