| Парэшткі Гая Пікарды пахаваны ў крыпце мінскага касцёла святых Сымона і Алены |
| 15.11.2008 20:56 |
|
15 лістапада 2008 г., у межах сімпозіума «Слова Божае жывое і дзейснае», у крыпце мінскага касцёла святых Сымона і Алены адбылася закладка капсулы з прахам Гая Пікарды, вядомага беларусазнаўцы і даследчыка гісторыі беларускай духоўнай музыкі. Святую Імшу цэлебравалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам з Апостальскім Візітатарам для грэка-католікаў Беларусі Архімандрытам Сяргеем Гаекам.
Фота М. Новікава |










для друку