Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У Нясвіжы распачалі духоўную падрыхтоўку да святкавання 425-годдзя касцёла Божага Цела
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
19.06.2017 11:36

18 чэрвеня ў Нясвіжы адзначылі парафіяльную ўрачыстасць Божага Цела, якая стала распачаццем духоўнай падрыхтоўкі да 425-годдзя мясцовага касцёла.

Да нясвіжан прыбыў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Падчас св. Імшы іерарх удзяліў 20 вернікам сакрамэнт канфірмацыі.

Юбілей мясцовай святыні будзе адзначацца ў 2018 годзе. Гэтым летам распачалася рэстаўрацыя фасаду нясвіжскага касцёла. Рэстаўратары ўжо адкрылі першыя фрэскавыя роспісы фасаду.

«Касцёл у Нясвіжы не заўсёды быў белы звонку»

У казанні біскуп Юрый падкрэсліў важнасць Эўхарыстыі ў жыцці веруючага чалавека, а таксама скіраваў словы падтрымкі да вернікаў, якія ў гэты дзень прынялі сакрамэнт канфірмацыі.

«Мы ўсе разам хочам адрэстаўраваць і захаваць для будучых пакаленняў гэтую пярліну не толькі беларускай, але і сусветнай спадчыны, захаваць будынак касцёла. Мы ўсе прызвычаіліся, што гэтая святыня звонку заўсёды была белай. Аднак у працэсе працы рэстаўратараў адкрываюцца новыя факты. Так былі адкрыты прыгожыя фрэскавыя роспісы на фасадзе касцёла, аналагаў якім у Беларусі няма, і нават у свеце іх вельмі мала», — падкрэсліў іерарх.

«Пасля рэстаўрацыі гэтая святыня па-новаму ўпрыгожыць Нясвіж і нашую краіну. Аднак мы таксама з’яўляемся святыняй Бога. І мы патрабуем рэстаўрацыі нашага жыцця, каб па-новаму паглядзець на прыгажосць, якая ёсць унутры нас, якую Бог улівае ў нас праз свае дары. Мы прыгожыя ў вачах Бога», — сцвердзіў біскуп Юрый, нагадваючы, што добрай нагодай для духоўнага аднаўлення з’яўляецца і падрыхтоўка да святкавання 425-гадовага юбілею святыні ў Нясвіжы.

Па традыцыі парафіяльная ўрачыстасць завяршылася працэсіяй Божага Цела па вуліцах горада. Падчас чатырох прыпынкаў — каля Слуцкай Брамы, Ратушы, крыжа па вул. Карла Лібкнехта і плябаніі — гучала малітва аб Божым благаслаўленні для горада і мясцовых жыхароў.


(cath/vgr)
Фота Ангеліны Саковіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

22.06 17:587 незвычайных фактаў пра Эдварда Вайніловіча, у гонар якога хочуць перайменаваць сквер у Мінску
21.06 08:51«Рыбы» і Laudans прадставяць Касцёл Беларусі на фестывалі «Магутны Божа»
20.06 16:13Бабруйск: Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр памаліўся ў справе мясцовага касцёла
20.06 15:38Пілігрымы з Маладзечна дзеляцца сваім досведам пра шлях у Будслаў пешшу
19.06 15:48Мітрапаліт Кандрусевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам у Свіры (+фота)
19.06 15:0425-годдзе адраджэння парафіі Св. Антонія адзначылі ў Слуцку
19.06 14:37У Мінску прайшла канферэнцыя ў гонар св. Шарбэля
19.06 14:12Дыпломы катэхетаў уручылі выпускнікам Мінскага тэалагічнага каледжа
19.06 12:11«Касцёл на Магілёўшчыне — жывы»: урачыстая працэсія Божага Цела прайшла ў Магілёве
19.06 11:36У Нясвіжы распачалі духоўную падрыхтоўку да святкавання 425-годдзя касцёла Божага Цела