Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB: чалавек і магчымасць яму дапамагчы — самае важнае для мяне
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
18.05.2017 11:49

20–23 мая ў Смаргоні, Магілёве, Мінску і Жупранах пройдуць малітоўныя мерапрыемствы з нагоды 25-годдзя манаскага жыцця біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскага вікарыя для Магілёва і Магілёўскай вобласці.

Разам з іерархам юбілей будуць святкаваць яго аднакурснікі, якія прыбудуць з Расіі, Польшчы і Італіі.

Праграма святкавання юбілею манаскага жыцця ТУТ

22 жніўня 1992 г. Польшча. Першыя манаскія абяцанні

«Пасля атрымання біскупскай намінацыі і біскупскага пасвячэння мяне больш не абавязваюць манаскія абяцанні, аднак як салезіянін я працягваю заставацца манахам», — паведаміў біскуп-юбіляр Catholic.by.

2 жніўня 1998 г.  Смаргонь. Вечныя манаскія абяцанні

Ацэньваць 25 гадоў свайго манаскага жыцця біскуп Аляксандр не жадае: «Асабіста не жадаю нічога ацэньваць, пакіну гэта Богу і аб’ектыўнасці людзей. Сам жа хачу ў цішыні і засяроджанасці пераглядзець свой шлях, каб пераасэнсаваць яго, а таксама дзякаваць Богу і праслаўляць Яго за тое, што выбраў мяне, адарыў шматлікімі і сапраўды вялікімі ласкамі, за тое, што прабачае мне мае слабасці».

У дзень вечных манаскіх абяцанняў з бацкамі Генрыхам і Ядзвігай і сястрой Наталляй 

Праз увесь свой святарскі шлях іерарх імкнуўся рупліва выконваць сваё пакліканне — несці Бога людзям, быць побач з імі і служыць ім. «Самае важнае — гэта людзі, якіх я спаткаў на сваім шляху, якім служыў і якім служу. Я люблю людзей і таму часта ўзгадваю словы Езуса Хрыста: “Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”. Як бачна са слоў Збаўцы, калі робіш дабро чалавеку ў патрэбе, яго канфесійная прыналежнасць, палітычныя альбо асабістыя погляды не маюць значэння. У цэнтры — чалавек і магчымасць яму дапамагчы. Гэта было і застаецца для мяне самым важным», — адзначыў біскуп Аляксандр у размове з Сatholicnews.by.

Фота з архіва біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.