Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У мінскім Чырвоным касцёле можна атрымаць кансультацыю псіхолага
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
21.04.2017 15:22

У касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску (пл. Незалежнасці, 15) працуе хрысціянскі псіхолаг. Псіхалагічную кансультацыю па сямейных і іншых пытаннях могуць атрымаць усе жадаючыя.

Кансультацыі праводзіць Таццяна Палхоўская, якая мае вышэйшую псіхалагічную адукацыю па спецыялізацыях «Псіхалагічнае кансультаванне. Сямейная тэрапія». Таццяна скончыла праграму Nest па працы з людзьмі, якія перажылі фізічнае, сексуальнае ці эмацыйнае насілле. Мае першую ступень кваліфікацыі Гештальт Інстытута, а цяпер праходзіць праграму па групавой псіхатэрапіі. Працуе па пытаннях сямейных і міжасабовых узаемаадносінаў, памежных эмацыйных станаў, пошуку псіхалагічных рэсурсаў, самаразвіцця і інш.

Па пытаннях адносна кансультацый звяртацца па тэлефоне:
+ 37529 561 58 08 Таццяна

Паводле ave-maria.by
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

28.06 21:12У мінскай архікатэдры маліліся за Янку Купалу ў 75-ю гадавіну яго смерці
28.06 20:35Пілігрымы ў Будславе будуць вызваленыя ад абавязку ўстрымання ад мясных страў
28.06 16:50Мітрапаліт Кандрусевіч сустрэўся з цяжкімі падлеткамі ў дзіцячым лагеры пад Радашковічамі
28.06 15:30У Мінску стартавала роварная пілігрымка ў Будслаў
28.06 09:29Новапрэзбітэр Раман Страшко цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў Нясвіжы (+фота)
27.06 21:52Касцёльныя іерархі сталі гасцямі гала-канцэрта фестывалю «Магутны Божа» (+фота)
27.06 18:09Цяпер афіцыйна: скверу ля Чырвонага касцёла прысвоена імя Эдварда Вайніловіча
27.06 10:54Другі дзень пілігрымкі Мінск-Будслаў: ранішняя Эўхарыстыя з Мітрапалітам
26.06 12:57ХХVІІ Пешая пілігрымка Мінск-Будслаў распачала пяцідзённы шлях
24.06 19:40Прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні прайшлі ў мінскай архікатэдры