Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Мітрапаліт Кандрусевіч у Вялікую пятніцу: «Не трэба баяцца крыжа — на ім адбыўся цуд нашага збаўлення» (+фотарэпатаж)
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
14.04.2017 22:39

Літургія Мукі Пана ў Вялікую пятніцу збірае вернікаў на адарацыю святога Крыжа. У мінскай архікатэдры літургію цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Адарацыя крыжа ў Вялікую пятніцу нагадвае вернікам аб тым, што крыж не з’яўляецца выключна знакам цярпення і прыніжэння: крыж — гэта найперш знак надзеі на канчатковую перамогу Хрыста.

У Вялікую пятніцу не цэлебруецца святая Імша, але вернікі могуць прыняць Камунію. Таксама традыцыйна падчас літургіі мукі Пана цэлебрант прамаўляе да вернікаў гамілію.

Крыж як надзея на збаўленне

«У цэнтры сённяшняга набажэнства знаходзіцца крыж — знак нашага збаўлення і надзеі. Вялікая Пятніца вядзе нас да рэальнасці простага драўлянага крыжа, на якім Езус здзейсніў збаўленне свету», — адзначыў іерарх.

Мітрапаліт дадаў, што часта, калі распачынаюцца размовы пра крыж, чалавек хутка пераходзіць да тэмы Змёртвыхпаўстання, бо з крыжом асацыююцца цярпенні, а з Уваскрасеннем — радасць.

«Кажучы пра крыж, трэба сказаць, што ён не меў бы ніякага значэння без укрыжаванага на ім Езуса. — падкрэсліў арцыпастыр. — Без Яго крыж заставаўся б толькі інструментам жудаснай смерці».

Мітрапаліт адзначыў, што падчас літургіі Мукі Пана становіцца зразумела, чаму вернікі ў Вялікую пятніцу з павагай ушаноўваюць крыж і становяцца перад ім на калені.

Cправа ў словах спеву падчас адкрыцця крыжа: «Вось дрэва Крыжа, на якім павісла збаўленне свету».

Крыж як нябачнае багацце ў сэрцы чалавека

Крыж з’яўляецца знакам збаўлення і сімвалам хрысціянства. Недастаткова толькі прыняць удзел у набажэнстве Вялікай пятніцы. Недастаткова нават стаць на калені перад крыжом і пацалаваць яго:

«Крыж з усёй яго трагедыяй і багаццем павінен быць у нашым сэрцы», — падкрэсліў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Гамілія цалкам тут››

Іерарх прыгадаў, як св. Ян Павел II за тыдзень да сваёй смерці не мог прыняць удзел у традыцыйным Крыжовым шляху ў Рымскім Калізеі з-за хваробы. Гэта было ў Вялікую пятніцу 2005 года.

Аднак у прыватнай капліцы Папа малітоўна яднаўся з яго ўдзельнікамі. Папа трымаў у сваіх руках крыж і звярнуўся да ўдзельнікаў Крыжовага шляху са сваім Пасланнем.

«Ушанаванне крыжа вядзе нас да абавязку, які выплывае са слоў святога апостала Паўла, каб сваімі цярпеннямі дапаўняць цярпенні Хрыста», — казаў тады Святы Айцец.

«Крыж Езуса стаўся ключом да неба»

Звяртаючыся да вернікаў, Мітрапаліт Кандрусевіч заахвоціў спытаць у саміх сябе, якое месца займае крыж у іх жыцці і як яны ўспрымаем крыж Хрыста.

«На крыжы нарадзілася і заўсёды адраджаецца наша надзея, — падкрэсліў арцыбіскуп. — Святы Айцец Францішак кажа, што дзякуючы пасхальнай таямніцы, у якую уваходзіць таямніца Крыжа, Езус перамяніў наш грэх у прабачэнне, нашу смерць — у змёртвыхпаўстанне, нашу баязлівасць — у давер».

«Таму не боймася крыжа — прымем яго з любоўю, бо на ім адбыўся цуд нашага збаўлення. Некалькі кропель Найсвяцейшай Крыві Езуса аднавіла ўвесь свет, а крыж Езуса стаўся ключом да неба», — сказаў арцыбіскуп Кандрусевіч.

На завяршэнне гаміліі іерарх дадаў:«Пане Езу, Ты ўзышоў на крыж, каб збавіць нас. Адары нас ласкай мужнага нясення крыжа нашага жыцця, каб ён вывеў нас з магілы нашых грахоў і адрадзіў надзею, нават насуперак надзеі».

Апошнім літургічным актам Вялікай пятніцы стала перанясенне Найсвяцейшага Сакрамэнту ў месца адарацыі, дзе Ён будзе адаравацца да пачатку Пасхальнай вігіліі.

(DN), (IL)

Фота Аляксандры Шчыглінскай

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

30.05 14:32Мінск наведала дэлегацыя Рады епіскапатаў Еўропы
29.05 11:21Беларускае грамадскае жыццё ў Будславе на старонках віленскіх газет міжваеннага перыяду
28.05 15:35«Без веры няма збаўлення»: працэсія Божага Цела прайшла ў Мінску (+фота)
22.05 14:32Польскі евангелізатар Ян Будзяшак стане госцем МСМ-2017 у Івянцы
22.05 14:25У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага пралайф-конкурсу «Жыццё пад Сэрцам»
22.05 14:14«Спажываць хлеб вечнага жыцця»: Першая Камунія ў мінскай архікатэдры
22.05 08:34Нясвіжскі касцёл ізноў стаў пляцоўкай для фестывалю ХХІІ свята мастацтваў «Музы Нясвіжа»
21.05 20:00У Мінску памаліліся за біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB з нагоды 25-годдзя манаскага жыцця (+фота)
19.05 16:52Упершыню для ўдзельнікаў сустрэчы моладзі ў Івянцы арганізуюць каталіцкі квіз
18.05 11:49Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB: чалавек і магчымасць яму дапамагчы — самае важнае для мяне