Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Духоўныя разважанні аб пакліканні для хлопцаў прайшлі ў Лебедзеве
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
30.03.2017 11:33

28-29 сакавіка ў Лебедзеве праходзіла сустрэча для хлопцаў, якія разважаюць над сваім пакліканнем. Такія сустрэчы ўжо не першы раз ладзіць Душпастырства пакліканняў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў супрацоўніцтве з Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыяй імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

Гэтым разам духоўныя практыкаванні для хлопцаў праводзіў прэфект  семінарыі кс. Дзмітрый Чупрын.

Духоўны кіраўнік звярнуў увагу на тое, што кожнага чалавека Бог хоча бачыць шчаслівым. Але, каб дасягнуць гэтай мэты, неабходна ісці дарогай паклікання, якую прапануе нам Бог. Святар засяродзіў увагу на розных гатунках паклікання і звярнуў увагу на тое, што для рэалізацыі кожнага з іх неабходныя такія якасці як вера, вернасць і давер Богу.

На працягу гэтых дзён удзельнікі рэкалекцый маглі прыслухоўвацца да голасу Бога, які прамаўляў у сваім Слове, праз свайго святара і сам непасрэдна падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.


кс. Уладзімір Русак, фота аўтара

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.