Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Мітрапаліт Кандрусевіч: не толькі вялікі грэх небяспечны, але і малы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
10.03.2017 19:45

10 сакавіка, у пятніцу першага тыдня Вялікага посту, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў малітву Крыжовага шляху ў мінскай архікатэдры, пасля якой цэлебраваў святую Імшу.

У разважаннях паасобных стацый Крыжовага шляху іерарх засяродзіўся на іх значэнні для сучаснага чалавека, асабліва ў кантэксце небяспечных выклікаў часу.

Арцыпастыр падкрэсліў, што хоць набажэнства Крыжовага шляху нагадвае пра смерць Езуса, аначасова яно прасякнута надзеяй на новае заўтра. «Разважаючы пра муку Езуса, мы павінны жыць заўтрашнім днём, у які нас вядзе ўваскрослы Хрыстус і які мы будуем сёння», — дадаў іерарх.

Падчас гаміліі Мітрапаліт Кандрусевіч падкрэсліў, што разумець Вялікі пост толькі як адмаўленне ад ежы няправільна: «Вялікі пост — гэта не толькі і не столькі абмежаванне ў ежы, колькі выпраўленне нашага духоўнага жыцця, адмаўленне ад таго, што трымае нас далёка ад Бога».

«Сённяшняе Евангелле вучыць, што не толькі вялікі грэх небяспечны, але і малы. У гэтым крыецца праблема сучаснага чалавека, які страціў пачуццё граху і кажа: я нікога не забіў, нічога не скраў і таму мне няма з чаго спавядацца, — сцвердзіў іерарх. — Калі мы кажам, што нікога не забілі, то трэба яшчэ спытаць саміх сябе: ці мы часам не жадалі камусьці смерці, ці не забілі кагосьці сваім словам?.. Колькі шкоды робяць плёткі? Ці ўсведамляем мы гэта?»

Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў пятніцу Першага тыдня Вялікага посту.

На заканчэнне арцыпастыр пажадаў, каб час Вялікага посту стаў «часам наследавання церпячага Хрыста і адмаўлення ад дрэнных звычак і залежнасцяў, часам прымірэння з Богам і бліжнімі, часам, які вядзе да славы ўваскрашэння з магілы граху».

(DN), (VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

28.04 11:32Івянец рыхтуецца да дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі
26.04 10:51«Фэст Божай Міласэрнасці 2017» прайшоў у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску
24.04 14:33Біскуп Аляксандр Яшэўскі ў свята Божай Міласэрнасці наведаў парафію ў Асіповічах
21.04 15:22У мінскім Чырвоным касцёле можна атрымаць кансультацыю псіхолага
17.04 14:43Пасхальная вігілія і рэзурэкцыя ў Магілёве: «З пустой грабніцы выпраменьвала Божая любоў»
17.04 09:16Мітрапаліт Кандрусевіч: уваскрасенне Хрыста — непахісны фундамент нашай веры
16.04 02:02«Мы ўсё можам у Хрысце»: Пасхальная вігілія ў мінскай архікатэдры (+фотарэпартаж)
15.04 14:00Апостальскі Нунцый благаславіў святочныя стравы. Фотафакт
14.04 22:39Мітрапаліт Кандрусевіч у Вялікую пятніцу: «Не трэба баяцца крыжа — на ім адбыўся цуд нашага збаўлення» (+фотарэпатаж)
14.04 09:19Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB падчас Імшы Вячэры Пана: «Хто любіць, той хоча служыць іншаму як Езус»