3 сакавіка ў касцёлах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі памоляцца за ахвяр ганенняў на Касцёл | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.03.2017 11:04

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікае святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі правесці 3 сакавіка набажэнствы Крыжовага шляху ў інтэнцыі ахвяраў часоў ганенняў на Касцёл у Беларусі.

Традыцыя набажэнства

У Ерузалеме ўзнікла традыцыя праходзіць па месцах, звязаных з мукай Езуса Хрыста, каб разважаць над Яго крыжовым шляхам на Кальварыю. З часам ва ўсім Касцёле пачалі ўзводзіць т. зв. «стацыі» мукі Пана. Вернікі, асабліва ў перыяд Вялікага посту, ідуць ад стацыі да стацыі, разважаючы пра цярпенні Збавіцеля.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by