Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Каляднае прадстаўленне для св. Мікалая падрыхтавалі дзеці з парафіі ў Мар'інай Горцы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
09.01.2017 13:53

8 студзеня, як і кожны год у калядны час, у парафію Святога Антонія ў Мар’інай Горцы завітаў святы Мікалай, каб прынесці калядны настрой і падарункі, а таксама нагадаць, як важна дзяліцца радасцю адно з адным.

На святы Божага Нараджэння кожны рыхтуе падарункі. Зрабілі гэта і дзеці мясцовай парафіі. Малым акцёрам з парафіяльнага гуртка «Пухавіцкія пярлінкі» выпаў гонар падрыхтавать падарунак самаму лепшаму сябру — Езусу Хрысту. У сваёй каляднай аповесці дзеці казалі святому Мікалаю, што прагнуць напоўніць свае сэрцы любоўю і дабрынёю, каб падарыць іх Езусу.

Былі ў гэтае свята таксама карагод, вясёлыя танцы і калядныя спевы. А святы Мікалай, як заўсёды, прыйшоў не з пустымі рукамі. Галоўным яго падарункам быў тэлевізар для парафіяльнага катэхетычнага класа.


Была таксама магчымасць атрымаць асабіста гасцінец, але для гэтага трэба было вытрымаць іспыт ад святога Мікалая: адказаць на пытанні, расказаць верш ці выканаць калядную песню. Усе прысутныя дзеці выдатна з гэтым справіліся.


Святы Мікалай пасля ўрачыстасці прызнаўся дзецям, што яны сваім выступленнем, сваім імкненнем любіць Езуса, сваёю вераю ў прыгажосць і дабрыню, вельмі яго парадавалі. Святы Мікалай пакідаў гэтую парафію з верай і надзеяй, што мясцовыя дзеці захаваюць у сваім сэрцы любоў да сваіх бацькоў, родных і сяброў, да сваёй краіны і да Езуса.


Прыемным сюрпрызам для святога Мікалая сталі спевы калядак на польскай мове ў выкананні старэйшых парафіянак, якім ён у знак удзячнасці таксама ўручыў салодкія пачастункі.

Ала Карнякова-Кучынская
(VGr)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

20.02 09:12Мітрапаліт Кандрусевіч: помста — гэта закон Старога Запавету
12.02 14:00Мітрапаліт Кандрусевіч: Езус папракаў фарысеяў за тое, што ў іх сэрцах не было любові
11.02 19:12Мітрапаліт Кандрусевіч ва ўспамін Маці Божай з Люрда: цудоўнага аздараўлення патрабуюць не толькі целы, але і душы
10.02 12:35Сквер каля Чырвонага касцёла прапануюць назваць імем Эдварда Вайніловіча
08.02 17:51Цяжарнасць, самаадрачэнне і вера сталі аздараўленнем ад смяротнай хваробы. Надзея Гацак у праграме «Прыват» Валярыны Куставай
07.02 13:55Так выглядаў шматрэлігійны Клецк у міжваенны перыяд (+фота)
06.02 11:55Мінская парафія прысвяціла фестываль мастацкай творчасці ў гонар 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
06.02 10:39Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр на развітанне з Магілёвам: буду маліцца за Касцёл на Магілёўшчыне (+фотарэпартаж)
06.02 08:32Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр здзейсніў візіт у Магілёў (+фотарэпартаж)
04.02 20:02Мітрапаліт Кандрусевіч падчас пастырскай сустрэчы ў Магілёве: святарства і кансэкраванае жыццё — гэта шлях крыжа і супрацьстаяння