Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Начное чуванне для моладзі Магілёўшчыны прайшло ў Бабруйску
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
05.01.2017 11:18

Ноччу з 4 на 5 студзеня ў Бабруйску ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося начное чуванне моладзі Магілёўшчыны. Дэвізам малітоўнай сустрэчы сталі словы «Быць сынамі Святла».

У чуванні, якое ў такім фармаце ў Бабруйску праходзіла ўпершыню, прыняло ўдзел каля 40 юнакоў і дзяўчат з розных парафій Магілёўскай вобласці. Сустрэча распачалася каляднай інсцэніроўкай, якую падрыхтавалі дзеці і моладзь бабруйскай парафіі.

Затым да прысутных з прамовай на тэму святасці ў штодзённым жыцці звярнуўся айцец дамініканін Павел Мажэйка OP. Біскуп вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB правёў для моладзі духоўнае чытанне (lectio divina) на аснове ўрыўку з Апакаліпсісу святога Яна (Ап 3, 14–22).

Галоўным пунктам сустрэчы стала святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Яшэўскі. У гаміліі іерарх засяродзіўся на ўрыўку з Евангелля паводле Мацвея (Мц 5, 13–16), у якім Езус называе сваіх вучняў соллю і святлом свету.

«Словы “вы святло свету” прамаўляе Езус з Назарэта — Бог, які стаў чалавекам. Таму ці можам мы іх ігнараваць або ў іх сумнявацца?» — заклікаў задумацца прысутных біскуп Аляксандр.

«Кім з’яўляліся тыя, да каго, кажучы “вы”, прамаўляў Хрыстус? Кантэкстам гэтых слоў было казанне на гары, калі вялікі натоўп слухаў Езуса. Здаецца, што “вы” — гэта тыя, хто больш за 2000 гадоў таму слухаў Божага Сына. Якім жа правам гэтыя словы належаць і нам? Чаму і мы таксама — святло свету? Таму што і мы з’яўляемся вучнямі Хрыста і Яго сведкамі», — падкрэсліў іерарх.

«Стаць святлом свету азначае стаць бачным для іншых. У святле ёсць сэнс тады, калі яго відаць, — дадаў біскуп Яшэўскі. — А нашым святлом у першую чаргу з’яўляюцца нашыя ўчынкі».

Пасля святой Імшы чуванне працягвалася да самай раніцы. На заканчэнне ўдзельнікі прапанавалі магчымую дату наступнай сустрэчы моладзі Магілёўскага рэгіёну.


Кс. Кірыл Бардонаў
Фота аўтара і Мар'ям Лавал

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

20.01 09:02У Мінску стартуе сямейны курс «Першыя крокі»
19.01 17:33Мітрапаліт Кандрусевіч да святароў: людзі адчуваюць голад веры, яны страцілі надзею
19.01 16:48Новыя прызначэнні ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
19.01 15:55Сустрэча кансэкраваных асобаў у Мінску пройдзе 1 лютага
18.01 21:03«Прымайце ўстрыманне не як цяжар, а як радасць»: у Магілёве прайшла пастырская сустрэча для духоўных асобаў рэгіёна
16.01 15:51Выстаўка «Пра-лайф» у абарону жыцця прайшла ў мінскім Чырвоным касцёле
16.01 12:49«Стаць соллю праўды і любові для гэтага свету». Біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў мінскай архікатэдры (+фотарэпартаж)
14.01 11:57Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB стаў госцем каляднага канцэрта дзіцячых мастацкіх школ
10.01 09:08Cалезіянская моладзь паставіла калядны спектакль «Сон перад Калядамі»
09.01 17:28«Трэба змяняцца, а не планаваць змены»: моладзь — пра духоўны плён начнога чування ў Бабруйску