Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У каталіцкай парафіі ў Бараўлянах прайшоў адкрыты ўрок мастацкіх курсаў «Гармонiя»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
29.11.2016 14:01

У парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах 26 лістапада адбыўся адкрыты ўрок вакальна-тэатральных курсаў «Гармонiя». Педагог па класе вакалу Яна Хмялеўская прадставіла адмысловыя формы i метады работы на сваіх занятках з дзецьмі. Урок прайшоў пры цёплай падтрымцы дзяцей бацькамі.

Мастацкія курсы «Гармонія» працуюць пры бараўлянскім араторыі iмя св. Дамiнiка Савiо. Курсы прапаноўваюць індывідуальныя і групавыя заняткі па наступных кірунках:

«Ігра на музычным інструменце»

• Фартэпіяна (індывідуальныя заняткі з дзецьмі і дарослымі)
• Гітара (індывідуальныя заняткі з дзецьмі і дарослымі)

«Вакал»

• Індывідуальныя заняткі па вакале з дзецьмі ад 6 гадоў у акадэмічнай і эстраднай манеры
• Тэатральная студыя (групавыя заняткі па вакале па сістэме развіваючага навучання з элементамі акцёрскага майстэрства ад 6 да 12 гадоў)

Тэлефон для даведак: 8 ‎(029) 502 24 20

Юлія Хмялеўская, sdb.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.