Дзеці з парафіі ў Свіры здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
26.06.2016 14:33

23 чэрвеня дзеці з парафіі Святога Мікалая, біскупа, у Свіры, якія ў гэтым годзе прыступілі да Першай святой Камуніі, разам з бацькамі і блізкімі здзейснілі пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай, каб падзякаваць за атрыманыя ласкі і даверыць сваё жыццё апецы Найсвяцейшай Панны Марыі.

Дзеці з зацікаўленасцю паслухалі расповед а. Багдана Мурахоўскага OFM аб санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Потым адбылася святая Імша ў інтэнцыі дзяцей і іх родных, якую цэлебраваў кс. Багуслаў Маджэеўскі.

Напрыканцы былі асвечаны ружанцы, якія будуць нагадваць дзецям аб месцы, дзе яны іх атрымалі.

С. Людвіка Суравікіна, (AG)


 
© 2003-2024 Catholic.by