Канцэрт «Agnus Dei» з нагоды 30-годдзя аварыі на ЧАЭС адбыўся ў магілёўскай катэдры | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
28.05.2016 21:17

28 мая па запрашэнні дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB y катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве адбыўся канцэрт-малітва «Agnus Dei» з нагоды 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС у выкананні заслужанага калектыва РБ музычнай капэлы «Сонорус» (г. Мінск) пад кіраўніцтвам дырыжора Аляксандра Хумалы, арган — Вольга Падгайская.

На канцэрт сабраліся не толькі вернікі парафій г. Магілёва і Магілёўскай вобласці, але і іншыя жыхары горада.

Напрыканцы біскуп Аляксандр Яшэўскі са словамі ўдзячнасці адзначыў, што гэты канцэрт з'яўляецца не толькі творчым выкананнем, але найперш супольнай малітвай да Бога ў інтэнцыях усіх ахвяр Чарнобыльскай АЭС (якія загінулі часта ў маладым узросце), што асабліва важна на тэрыторыях Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей, якія, магчыма, найбольш пацярпелі ад наступстваў гэтай жудаснай аварыі.


 
© 2003-2024 Catholic.by