Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
«Вучымся быць падобнымі да Хрыста»: Імша Вячэры Пана прайшла ў мінскай архікатэдры
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
25.03.2016 00:12

24 сакавіка, у Вялікі чацвер, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша Вячэры Пана. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

На ўспамін пра ўчынак Езуса, які перад Апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Юрый Касабуцкі здзейснілі абрад абмыцця ног 12 вернікам.

У гаміліі іерарх звярнуў увагу, што ў цэнтры гэтай цэлебрацыі знаходзяцца сакрамэнт Эўхарыстыі і служэнне бліжнім: «Словы ўстанаўлення Эўхарыстыі з’яўляюцца б’ючымся сэрцам Касцёла. У гэтым сэнсе вельмі важнай з’яўляецца тэалагічная прыказка: “Касцёл цэлебруе Эўхарыстыю, а Эўхарыстыя будуе Касцёл”. Гэта азначае, што там, дзе цэлебруецца Эўхарыстыя, там Касцёл жыве, праяўляецца ў сваёй паўнаце і характарызуецца Божым дынамізмам».

Мітрапаліт дадаў таксама: «Хрыстус кажа нам: “Памятайце аб тым, што Я вам учыніў, і адначасова паступайце гэтак жа ў памяць пра Мяне”. Імітацыя Хрыста распачынаецца ў момант бескарыслівага служэння, чыніць тое, чаго іншыя не хочуць або не могуць».

«Абмыццё ног апосталам — гэта таксама прыгожая прэзентацыя святарства і сакрамэнту паяднання. Мы ідзём праз жыццё, несучы смецце штодзённага жыцця – нашы падзенні, грахі, слабасці. Яны перашкаджаюць нам. Але Езус ачышчае нас ад іх. Мы становімся новымі і можам распачынаць жыццё нанова, — заўважыў іерарх.

Таму ў святле сённяшняга Евангелля мы павінны спытаць сябе саміх: “Што мы ўчынілі патрабуючым і колькі ног абмылі?”»

«Калі мы хочам убачыць, як выглядае Хрыстус, то павінны шукаць Яго аблічча не ў кнігах, фатаграфіях, кіно, тэлепраграмах, але ў служэнні бліжнім. Менавіта там мы ўбачым сапраўднае аблічча Хрыста», — падкрэсліў арцыпастыр.

Пасля Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт быў перанесены ў бочную наву, дзе ўтворана сімвалічная цямніца, у якой пасля арышту знаходзіўся Езус.

З алтара быў зняты абрус, табэрнакулюм застаўся пустым і прыадчыненым. Ад гэтага моманту Эўхарыстыя не будзе цэлебравацца да Пасхальнай вігіліі. Ля сімвалічнай цямніцы вернікі адаруюць Езуса Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.

(АлГ)
Фота Віталія Палінеўскага

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

28.03 21:09Мітрапаліт Кандрусевіч наведаў Ракаў і Івянец у межах перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай
24.03 15:00У «Хатыні» ўсталявалі і благаславілі крыж — першы за ўсю гісторыю мемарыяльнага комплекса
22.03 16:23Біскуп Аляксандр Яшэўскі ўручыў Бібліі слухачам катэхез пры парафіі ў Маладзечне
21.03 11:05Кс. Юзафа Пятушку МІС павіншавалі з 60 гадавінай святарства
20.03 14:07Апостальскі Нунцый асвяціў бакавы алтар у касцёле парафіі Св. Юзафа ў Валожыне
17.03 19:24Мітрапаліт Кандрусевіч: св. Патрык быў выкрадзены ірландскімі разбойнікамі, і гэтае здарэнне прывяло яго да Бога
13.03 16:10Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB сустрэўся з вернікамі Вілейшчыны
10.03 19:45Мітрапаліт Кандрусевіч: не толькі вялікі грэх небяспечны, але і малы
09.03 20:13У Мінску Мітрапаліт Кандрусевіч памаліўся з прадстаўнікамі літоўскай дыяспары
06.03 15:51Парафіяльнае свята ва ўспамін св. Казіміра прайшло ў парафіі ў Магілёве