Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Сустрэча свецкага Ордэна кармэлітаў босых святога Юзафа прайшла ў мінскай парафіі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
21.03.2016 16:00

19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, у мінскай парафіі Божага Цела адбылася сустрэча свецкага Ордэна кармэлітаў босых святога Юзафа.

Разважаючы над постаццю гэтага вялікага святога, айцец Пётр Фраштэнга OCD заахвоціў усіх вернікаў, прысутных на ўрачыстай святой Імшы, даверыцца Богу па прыкладу святога Юзафа, каб кожны іх дзень, кожная хвіліна належалі Пану, ведаючы, што гэта Бог стварыў сусвет, стварыў для людзей заўтрашні дзень, будучыню, а значыць, яна абавязкова будзе добрай.

Сустрэча свецкіх кармэлітаў працягнулася канферэнцыяй, якую падрыхтавала сястра Наталля Куніцкая на тэму паклікання. Дакладчыца падкрэсліла, што ўсведамленне чалавекам свайго паклікання вельмі важна для таго, каб зразумець сэнс свайго жыцця, яго мэту і, кіруючыся гэтым, адпаведна выхоўваць сябе і будаваць сваё жыццё. Гэтаму, як дадала сястра Наталля Куніцкая, вучыць святая Тэрэза ад Езуса, якая гаворыць пра неабходнасць пастаяннай працы над пазнаннем сябе, называючы яе «хлебам унутранай малітвы». Святая падкрэслівае важнасць захавання чысціні сэрца, якая праяўляецца, між іншым, у тым, каб нікога не абгаворваць і старацца менш гаварыць пра ўласныя дасягненні; раіць клапаціцца пра тое, каб набыць «вялікую цноту», а менавіта каб лічыць усіх лепшымі за сябе. Паводле святой, гэта і ёсць пакора, без якой не будзе ніякага развіцця ў малітве.

«Вялікая пакора, утаймаванне цела і паслухмянасць, якая ні на грам не адыходзіць ад загадаў настаяцеляў як намеснікаў Бога, — вось нашыя скарбы. Гэта тая манета, курс якой ніколі не падае, гэта нязменны капітал, гэта вечны даход, а не часовы толькі заробак», — так, паводле словаў с. Наталлі Куніцкай, вучыць святая.

Раскрываючы тэму паклікання, дакладчыца распавяла прысутным аб парадах святога Яна ад Крыжа, які вучыць аб высілках, якія трэба рабіць, каб з любові да Хрыста дайсці да поўнага адмаўлення ад усяго знешняга, да ўбоства і адарвання ад усяго, што існуе ў свеце. «Такія высілкі трэба рабіць ад усяго сэрца і падпарадкоўваць ім сваю волю. Бо калі падыдзеш да іх шчыра і будзеш старанна і разважліва выконваць гэта, то вельмі хутка пачнеш адчуваць у іх вялікую асалоду і суцяшэнне», — так, па словах с. Наталлі Куніцкай, раіць святы.

Напрыканцы канферэнцыі дакладчыца звярнула ўвагу на тое, што, калі слухаць такія радыкальныя словы святых Кармэлю, то можа з’явіцца думка, быццам гэта датычыць толькі манахаў, а свецкія людзі могуць жыць так, як ім зручна. Але на самой справе, адзначыла сястра Наталля, нельга забываць пра тое, што, уступаючы ў свецкі Ордэн кармэлітаў, яго члены далучаюцц да вялікай кармэліцкай сям’і. Аб гэтым гавораць асноўныя дакументы Ордэна: Канстытуцыя і Статут свецкага Ордэна кармэлітаў босых, з якімі дакладчыца азнаёміла прысутных.

Насычаную фармацыйную сустрэчу працягнула сястра Вікторыя Наркевіч, якая падрыхтавала даклад на тэму «Уводзіны ў Стары Запавет».

С. Ірына Шыцікава OCDS

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

07.12 10:38Біскуп Аляксандр Яшэўскі наведаў парафію ў Свіры ва ўрачыстасць св. Мікалая
04.12 20:53Мітрапаліт Кандрусевіч на ўрачыстасці ў Замосці: «Свабода — гэта вялікі Божы дар, але адначасова — і выклік»
02.12 16:19Былога дапаможнага біскупа Магілёўскай архідыяцэзіі Тэафілюса Матулёніса абвесцяць благаслаўлёным
29.11 14:01У каталіцкай парафіі ў Бараўлянах прайшоў адкрыты ўрок мастацкіх курсаў «Гармонiя»
29.11 09:31Мітрапаліт Кандрусевіч на Раратах у Мінску: збаўленне чалавека Бог абумовіў згодай чалавека
29.11 08:01Будаўніцтва святыні ў Катоўцы падтрымліваюць больш за дзве тысячы чалавек
28.11 16:07Дзяўчаты мінскай парафіі Божага Цела прынялі медальён Беззаганнай Марыі
28.11 13:16Мітрапаліт Кандрусевіч наведаў з кананічнай візітацыяй парафію ў Рубяжэвічах
22.11 08:19Віншаванне Мітрапаліта Кандрусевіча харыстам, спевакам, касцёльным аркестрам і музычным гуртам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з нагоды свята святой Цэцыліі
21.11 14:58Канцэрт у гонар святой Цэцыліі прайшоў у мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля