Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Музыка, якая абуджае сэрца: канцэрт памяці І. С. Баха прайшоў у мінскім Чырвоным касцёле
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.03.2015 11:10

Напярэдадні 330-годдзя з дня нараджэння сусветна вядомага нямецкага кампазітара, арганіста Іагана Себасцьяна Баха, у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены пасля вечаровай Імшы вернікі мелі магчымасць паслухаць канцэрт класічнай музыкі.

У межах канцэрту выступіў камерны хор «NotaBene» (Германія) з дырыжорам Крыстафам Хаўзерам. Як паведамілі салісты хора, у сувязі з забастоўкай нямецкіх авіяліній ім прыйшлося дабірацца да беларускай сталіцы паасобку і праз розныя краіны. Частка ўдзельнікаў прыбыла толькі за чатыры гадзіны да пачатку канцэрту. Але гэта не перашкодзіла іх выступленню.

22 сакавіка хор наведаў Полацк, дзе таксама выступіў з канцэртам.

У праграме прагучалі: Cantate Domino (Спявайце Пану) В. Мішкініса (1954), Sancta Maria, Mater Dei (Святая Марыя, Маці Божая) В. А. Моцарта (1756-1791), «Ойча наш» П.І. Чайкоўскага (1840-1893) і «Ойча наш» П. Васкса (1946), Ave Maria O Crux Ave Р. Дубры (1964) і іншыя знакамітыя творы.

«У перыяд Вялікага посту такая музыка здольная дапамагчы чалавеку зварухнуцца, абудзіцца ад смецця граху і ісці далей да светлага і чыстага жыцця», — лічыць Віктар Ведзень, слухач, які таксама падрыхтаваў фотарэпартаж з канцэрту для нашага партала.

 

 

Фота і тэкст Віктара Ведзеня
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.