Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прызначаны душпастыр скаўтаў і рэгіянальныя душпастыры Літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
06.11.2013 16:21

Улічваючы духоўныя патрэбы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, клапоцячыся аб належнай душпастырскай апецы асяроддзя скаўтаў, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сваім дэкрэтам прызначыў ксяндза Міхала Бубена душпастырам скаўтаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Таксама Мітрапаліт прызначыў адпаведным дэкрэтам рэгіянальных душпастыраў Літургічнай службы алтара (міністрантаў) Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:

  • кс. Юрый Санько – Валожынскі, Стаўбцоўскі дэканаты
  • кс. Міхал Бубен  - Мінскія дэканаты, Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі дэканаты
  • кс. Віталій Маргуноў – Барысаўскі дэканат
  • кс. Андрэй Кеўліч, кс. Павел Беразун – Бабруйскі і Магілёўскі дэканаты
  • кс. Дзмітрый Дубовік – Нясвіжскі дэканат

Да абавязкаў душпастыра скаўтаў належыць каардынацыя скаўцкіх акцый на ўзроўні архідыяцэзіі — духоўная апека над скаўтамі падчас міжпарафіяльных вандровак (скаўцкіх пілігрымак) і летнікаў — благаслаўленне падчас цырымоній прызначэння шэфаў, удзяленне благаслаўлення на іншых цырымоніях, правядзенне канферэнцый і рэкалекцый для скаўцкіх груп.

Да абавязкаў душпастыра міністрантаў належыць клопат аб фармацыі міністрантаў у давераным рэгіёне, правядзенне міжпарафіяльных акцый, міністранцкіх сустрэч падчас канікул альбо летніх рэкалекцый для міністрантаў.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.