Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Уведзены новы падзел на парафіі ў Мінску (+падзел па вуліцах)
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
25.10.2013 15:08

У сувязі з душпастырскай неабходнасцю і рэальнай магчымасцю, пасля кансультацый са святарамі, якія служаць у Мінску, і зыходзячы з рэальнай сітуацыі, дэкрэтам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ўведзены новы падзел на парафіі ў Мінску. Таксама Мінск падзелены на два дэканаты: Мінск-Захад і Мінск-Усход.

У дэканат Мінск-Захад увайшлі парафіі: Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, Найсвяцейшай Тройцы (Св. Роха) на Залатой Горцы, Святых Сымона і Алены, Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя), Св. Антонія (Малінаўка), Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава), Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка), Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына), Свв. Апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно, а таксама парафія Багародзіцы Апякункі сем'яў у п. Ждановічы і парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Заслаўе.

У дэканат Мінск-Усход увайшлі парафіі: Маці Божай Ружанцовай (Лошыца), Святога Духа (Чыжоўка), Св. Яна Хрысціцеля (Серабранка), Божага Цела, Хрыста Збаўцы (Шабаны), Св. Францішка Асізскага (Уручча), Св. Андрэя Апостала і св. Леапольда Мандзіча (Уручча), парафія Маці Божай Ларэтанскай (м-н Сокал), а таксама парафія Св. Міхала Арханёла ў п. Гатава, парафія Маці Божай Зоркі Евангелізацыі ў в. Сініло, парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі хрысціянаў у п. Бараўляны, парафія Св. Мацвея ў в. Раўбічы.

У сувязі з дзяленнем Мінска на два дэканаты прызначаны два новыя дэканы ў Мінску. Дэканам дэканату Мінск-Захад стаў кс. Уладзіслаў Завальнюк, дэканам дэканату Мінск-Усход — кс. Ян Крэміс.

Падзел Мінска на парафіі:

Парафія 1. Архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
Абмежавана: вул. Гарадскі Вал (цотныя нумары), Раманаўская Слабада (цотныя нумары), вул. Кальварыйская (ад Юбілейнай Пл. да чыгункі Мінск – Маладзечна), частка чыгункі Мінск-Маладзечна (ад перасячэння з Кальварыйская вул. на прасп. Пушкіна), прасп. Пушкіна (ад перасячэння з чыгункай да вул. Альшэўскага няцотныя нумары), вул. Альшэўскага (ад прасп. Пушкіна да вул. П.Глебкі), вул. П.Глебкі (ад вул. Альшэўскага да вул. Лынькова), вул. Лынькова (ад перасячэння з вул. П.Глебкі), частка чыгункі Мінск - Маладзечна(да Кальцавой Дарогі), МКАД (ад чыгункі Мінск – Маладзечна да адміністрацыйнай мяжы Цэнтральнага раёна паміж вёскамі Цнянка і Цна), адміністрацыйная мяжа Цэнтральнага і Савецкага раёнаў, вул. Карастаянавай (да вул. Арлоўская), вул. Арлоўская (ад перасячэння з вул. Карастаянавай да пл. Бангалор), Сурганава (ад пл. Бангалор да вул. Куйбышава няцотныя нумары), вул. Куйбышава (няцотныя нумары), вул. Я.Купалы (ад перасячэння з вул. Куйбышава да р. Свіслач), р.Свіслач (ад перасячэння з вул. Янкі Купалы да чыгункі ў раёне станцыя Мінск Усходні), чатска чыгункі ад ст. Мінск Усходні да перасячэння з вул. Даўгабродская), вул. А.Кашавога (цотныя нумары), вул. Трасцянецкая, вул. Леніна (да вул. Кірава), вул. Кірава (ад перасячэння з вул. Леніна да вул. Камсамольская няцотныя нумары), вул. Камсамольская (ад вул. Кірава да прасп. Незалежнасці няцотныя нумары), прасп. Незалежнасці (ад вул. Камсамольская да вул. Гарадскі Вал (няцотныя нумары).

Парафія 2. Парафія Найсвяцейшай Тройцы і св. Роха на Залатой Горцы
Абмежавана: вул. Куйбышава (цотныя нумары), вул. Сурганава (ад перасячэння з вул. Куйбышава да прасп. Незалежнасці няцотныя нумары), прасп. Незалежнасці (ад перасячэння з вул. Сурганава да перасячэння з вул. Філімонава цотныя нумары), вул. Ф.Скарыны (ад перасячэння з вул. Філімонава да перасячэння з вул. Падлеснай), вул. Падлесная (ад перасячэння з вул. Ф.Скарыны да чыгункі ў раёне станцыі Сцяпянка), частка чыгункі Мінск – Орша (ад станцыя Сцяпянка да перасячэння з вул. Радыяльная), вул. Радыяльная (ад перасячэння з чыгункай да вул. Пераходная), адміністрацыйная мяжа Заводскага і Партызанскага раёнаў (ад вул. Пераходная да вул. Ваупшасава), вул. Ваупшасава (ад адміністрацыйнай мяжы Заводскага і Партызанскага раёнаў да вул. Даўгабродская), вул. Даўгабродская (ад вул. Ваупшасава да чыгункі няцотныя нумары), частка чыгункі Мінск – Орша (ад перасячэння з вул. Даўгабродская да р. Свіслач у раёне ст.Мінск-Усходні), р. Свіслач (ад ст. Мінск-Усходні) да перасячэння з вул. Янкі Купалы ў раёне БелЭкспа), вул. Янкі Купалы (ад р. Свіслач да вул. Куйбышава).

Парафія 3. Парафія Святых Сымона і Алены

Абмежавана: Гарадскі Вал (няцотныя нумары), Раманаўская Слабада (няцотныя нумары), вул. Кальварыйская (да перасячэння з чыгункай няцотныя нумары), частка чыгункі Мінск-Маладзечна ад перасячэння з вул. Кальварыйскай да ст. Мінск Паўночны), поўдзень ад вул. Харкаўскай да перасячэння з прасп. Жукава, прасп. Жукава (да перасячэння з вул. Глаголева), вул. Глаголева (няцотныя нумары), вул. Гурскага (ад вул. Глаголева да прасп. Дзяржынскага), вул. Уманская (ад прасп. Дзяржынскага да вул. Чыгуначная няцотныя нумары), вул. Чыгуначная (ад вул. Уманская да ручаю Мышка), ручай Мышка (ад вул.Чыгуначная да перасячэння з ручаём Лошыца ў раёне 9-й бальніцы), ручай Лошыца (да чыгункі Мінск – Баранавічы), частка чыгункі Мінск – Баранавічы (ад ручаю Лошыца да перасячэння з МКАД), МКАД (ад перасячэння з чыгункай Мінск – Баранавічы да перасячэння з чыгункай Мінск – Асіповічы), частка чыгункі Мінск – Асіповічы (ад МКАД да перасячэння з ручаем Лошыца), ручай Лошыца (ад перасячэння з чыгункай Мінск – Асіповічы да перасячэння з ракой Свіслач), рака Свіслач (ад упадзення ручаю Лошыца да перасячэння ў раёне вул. Трасцянецкай), далей вул. Трасцянецкая (цотныя нумары), вул. Леніна (ад вул. Трасцянецкая да перасячэння з вул. Кірава цотныя нумары), вул. Кірава (ад вул. Леніна да вул. Камсамольская цотныя нумары), вул. Камсамольская (ад вул. Кірава да прасп. Незалежнасці цотныя нумары), прасп. Незалежнасці (ад вул. Камсамольская да вул. Гарадскі Вал цотныя нумары).

Парафія 4. Парафія Узвышэння Св. Крыжа
Абмежавана: вул. Панамарэнкі (ад перасячэння з вул. Гурскага да вул. Цімашэнкі цотныя нумары), вул. Цімашэнкі (няцотныя нумары), вул. Прытыцкага (ад вул. Цімашэнкі да вул. П.Глебкі няцотныя нумары), вул. П.Глебкі (ад вул. Прытыцкага да вул. Альшэўскага цотныя нумары), прасп. Пушкіна (ад вул. Альшэўскага да перасячэння з чыгункай Мінск – Маладзечна цотныя нумары), частка чыгункі Мінск – Маладзечна (ад перасячэння з прасп. Пушкіна да поўдня вул. Харкаўскай), поўдзень ад вул. Харкаўскай, прасп. Жукава (ад вул. Харкаўскай да вул. Глаголева цотныя нумары), вул. Глаголева (цотныя нумары), вул. Гурскага (ад вул. Глаголева да вул. Панамарэнкі няцотныя нумары).

Парафія 5. Парафія Св. Яна Хрысціцеля (Серабранка)
Абмежавана: вул. Трасцянецкая (ад АВ Усходні амаль да перасячэння з р. Свіслач), р. Свіслач (амаль ад перасячэння з вул. Трасцянецкая да перасячэння з вул. Малініна), вул. Кабушкіна (няцотныя нумары), вул. Радыяльная (ад Партызанскага пр. да вул. Пераходная), адміністрацыйная мяжа Заводскага і Партызанскага раёнаў (ад вул. Пераходная да вул. Ваупшасава),вул. Ваупшасава (ад адміністрацыйнай мяжы Заводскага і Партызанскага раёнаўда вул. Даўгабродская), вул. Даўгабродская (ад вул. Ваупшасава да вул. Кашавога цотныя нумары) вул. А.Кашавога (няцотныя нумары), вул. Ванеева (ад АВ Усходні да перасячэння з р. Свіслач у раёне вул. Дзянісаўская).

Парафія 6. Парафія Святога Антонія (Малінаўка)
Абмежавана:  МКАД (ад адміністрацыйнай мяжы Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў да перасячэння з чыгункай Мінск – Баранавічы з улікам студэнцкага гарадка Філія БДУ), частка чыгункі Мінск – Баранавічы (ад МКАД да перасячэння з ручаем Лошыца), ручай Лошыца (ад перасячэння з чыгункай Мінск – Баранавічы да вул. Сямашкі), ручай Мышка (ад 9-й бальніцы да вул. Чыгуначная), вул. Чыгуначная (ад вул. Сямашкі да вул. Уманская), вул. Уманская (ад вул. Чыгуначная да прасп. Дзяржынскага цотныя нумары), вул. Гурскага (ад прасп. Дзяржынскага да перасячэння з вул. Глаголева), адміністрацыйная мяжа Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў (ад вул. Глаголева да МКАД).

Парафія 7. Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава)

Абмежавана: МКАД (ад адміністрацыйнай мяжы Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў да перасячэння з вул. Мазурава), вул. Мазурава (няцотныя нумары), вул. Гарэцкага (ад вул. Мазурава да адміністрацыйнай мяжы Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў няцотныя нумары), адміністрацыйная мяжа Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў (ад вул. Гарэцкага да МКАД).

Парафія 8. Парафія Маці Божай Будслаўскай

Абмежавана: МКАД (ад перасячэння з вул. Мазурава да перасячэння з вул. Казіміраўская), вул. Казіміраўская (няцотныя нумары), вул. Кунцаўшчына (няцотныя нумары), вул. Прытыцкага (ад перасячэння з вул. Кунцаўшчына да перасячэння з вул. Цімашэнкі няцотныя нумары), вул. Цімашэнкі (цотныя нумары), вул. Панамарэнкі (ад перасячэння з вул. Цімашэнкі да перасячэння з вул. Гурскага няцотныя нумары), вул. Гурскага (ад вул. Панамарэнкі да вул. Глаголева цотныя нумары), адміністрацыйная мяжа Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў (ад вул. Гурскага да вул. Гарэцкага), вул. Гарэцкага (цотныя нумары), вул. Мазурава (цотныя нумары).

Парафія 9. Парафія св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына)
Абмежавана: МКАД (ад перасячэння з вул. Казіміраўскаяда чыгункі Мінск - Маладзечна), частка чыгункі Мінск – Маладзечна (ад МКАД да вул. Лынькова),  вул. П.Глебкі (ад чыгункі Мінск – Маладзечна да вул. Прытыцкага няцотныя нумары), вул. Прытыцкага (ад перасячэння з вул. П.Глебкі да вул. Кунцаўшчына цотныя нумары), вул. Кунцаўшчына (цотныя нумары), вул. Казіміраўская (цотныя нумары).

Парафія 10. Парафія Свв. Апосталаў Пятра і Паўла
Абмежавана: МКАД (ад адміністрацыйнай мяжы Цэнтральнага і Савецкага раёнаў паміж вёскамі Цна і Цнянка да перасячэння з прасп. Незалежнасці), прасп. Незалежнасці (ад перасячэння з МКАД да перасячэння з вул. Сурганава няцотныя нумары), вул. Сурганава (цотныя нумары), вул. Карастаянавай (ад перасячэння з вул. Сурганава), адміністрацыйная мяжа Цэнтральнага і Савецкага раёнаў (да перасячэння з МКАД).

Парафія 11. Парафія Св. Францішка Асізскага (Уручча левае)
Абмежавана: МКАД (ад перасячэння з Лагойскай     шашой да перасячэння з прасп. Незалежнасці), прасп. Незалежнасці (ад перасячэння з МКАД да адміністрацыйнай мяжы горада няцотныя нумары), дарога Калодзішчы – Заслаўе (ад перасячэння з прасп. Незалежнасці да перасячэння з Лагойскай ш.), Лагойская шаша (ад перасячэння з дарогай Калодзішчы – Заслаўе да МКАД).

Парафія 12. Парафія Св. Леапольда Мандзіча (Уручча правае)
Абмежавана: прасп. Незалежнасці (ад вул. Філімонава да адміністрацыйнай мяжы горада цотныя нумары), адміністрацыйная мяжа горада (да вул. Дачная), частка чыгункі Мінск – Орша (ад вул. Дачная да вул. Падлесная), вул. Падлесная (ад чыгункі Мінск – Орша да перасячэння з вул. Ф.Скарыны няцотныя нумары), вул. Ф.Скарыны (ад перасячэння з вул. Падлесная да вул. Філімонава).

Парафія 13. Парафія Божага Цела
Абмежавана: МКАД (ад перасячэння з чыгункай Мінск – Орша да перасячэння з вул. Машынабудаўнікоў), вул. Машынабудаўнікоў (цотныя нумары), вул. Кабушкіна (цотныя нумары), вул. Радыяльная (цотныя нумары), частка чыгункі Мінск – Орша (ад перасячэння з вул. Радыяльная да перасячээня з МКАД).

Парафія 14. Парафія Хрыста Збаўцы (Шабаны)

Абмежавана: Партызанскі прасп. (ад перасячэння з МКАД да адміністрацыйнай мяжы горада), адміністрацыйная мяжа горада (ад Партызанскага прасп. Праз прамзону Шабаны да МКАД), МКАД (ад адміністрацыйнай мяжы горада да Партызанскага прасп., пас. Сосны

Парафія 15. Парафія Святога Духа (Чыжоўка)
Абмежавана: МКАД (ад перасячэння з вул. Машынабудаўнікоў да мяжы Ленінскага і Заводскага раёнаў), адміністрацыйная мяжа Ленінскага і Заводскага раёнаў (да перасячэння з вул. Малініна), вул. Машынабудаўнікоў (няцотныя нумары).

Парафія 16. Парафія Маці Божай Ружанцовай (Лошыца)

Абмежавана: МКАД (ад мяжы Ленінскага і Заводскага раёнаў да чыгункі Мінск – Асіповічы), частка чыгункі Мінск – Асіповічы (ад перасячэння з МКАД да перасячэння з ручаём Лошыца), ручай Лошыца, р. Свіслач (ад чыгункі Мінск – Асіповічы да адміністрацыйнай мяжы Ленінскага і Заводскага раёнаў), адміністрацыйная мяжа Ленінскага і Заводскага раёнаў (да МКАД).

Парафія 17. Парафія Маці Божай Ларэтанскай (Сокал)

вул. Авіяцыі
вул. Барамзіной
вул. Бярозагорская
вул. Звёздная
вул. Кірэева
вул. Рабінавая
вул. Тупалева
вул. Узлётная

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.