У Мінску зарэгістраваны Каледж тэалогіі | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
30.08.2013 18:18

30 жніўня 2013 г. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка ўручыў Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі «Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля». Дадзеная духоўная навучальная ўстанова Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі заснавана Мітрапалітам на базе «Цэнтра падрыхтоўкі катэхэтаў». Дырэктарам Каледжа прызначаны кс. д-р Ян Крэміс.

Галоўнай задачай Каледжа з’яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. У Каледжы можна будзе атрымаць веды ў галіне тэалогіі, філасофіі, катэхізацыі, біблістыкі, літургіі, гісторыі, касцёльнага права, дабрачыннасці, сямейнага жыцця, рэлігійных сродкаў масавай камунікацыі і інш. Заснаванне Каледжа з’яўляецца важным этапам на шляху да ўзнікнення ў будучыні Вышэйшай каталіцкай навучальнай установы, якая вельмі патрэбна ў сталіцы Беларусі.

 



(TK), (AG)

 

 

 
© 2003-2024 Catholic.by