Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нясвіжскі касцёл Божага Цела ўпрыгожаны новым крыжам
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
21.12.2011 13:04

У пачатку жніўня з купала касцёла Божага Цела ў Нясвіжы быў дэманціраваны крыж. Гэты крыж пачэсна займаў сваё месца на купале касцёла не адно стагоддзе. На ім застаўся адбітак часоў ліхалецця і даўніны.

Увесь крыж прастрэлены кулямі. Мабыць, многія хацелі «патрапіць» у Бога і такім чынам знішчыць Яго. Аднак крыж усё гэта вытрымаў, падобна як і не была знішчана вера многіх людзей у тыя часы.

Па меркаванні рэстаўратараў, стары крыж будзе захоўвацца як святыня ў касцёле. 10 снежня 2011 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч урачыста асвяціў дублікат крыжа, цалкам падобны да арыгінала. Праз некалькі дзён ён заняў сваё пачэснае месца на купале касцёла. Зараз многія ў захапленні, са слязьмі на вачах і з малітвай на вуснах узнімаюць вочы ўверх, углядаючыся ў гэты зіхатлівы крыж. Ён з’яўляецца сімвалам веры, і, калі пад’язджаеш да Нясвіжа, з усіх бакоў бачна, як ён узвышаецца над горадам. Гэта сведчыць, што ў Нясвіжы Бог жыве.

Перад святамі часова прыпынена праца па аднаўленні святыні. Рэстаўратары, рупліва працуючы, пастараліся скончыць верхнюю частку купала да святаў.

Маем надзею, што з Божай дапамогай многае ў гэтай святыні будзе адноўлена і будзе клапатліва захоўвацца.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме