Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мінску адбылася ІІІ Канферэнцыя касцёльных рухаў і супольнасцяў
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
09.03.2011 17:13

4–6 сакавіка 2011 г. у касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску праходзіла ІІІ Канферэнцыя касцёльных рухаў і супольнасцяў. Арганізатарам мерапрыемства выступіла МДЕ «Каштоўная пярліна» руху «Святло — Жыццё».

У канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі Легіёну Марыі з Мінска і Вілейкі, валанцёрскага руху св. Мікалая, таварыства Маці Божай Апякункі Добрай Смерці, Жывога Ружанца, супольнасці Via Dolorosa, руху «Маці ў малітве» і «Каштоўная пярліна». Упершыню ў канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Сужэнскіх сустрэчаў і грэка-каталіцкай супольнасці «Мараната» з Брэста. Усе дні мерапрыемства разам з удзельнікамі быў кс. Ірэнэуш Копач.

Вечарам у пятніцу  ўсе яны сабраліся разам, каб памаліцца за развіццё каталіцкіх рухаў і супольнасцяў, якія, па словах папы Яна Паўла ІІ, з’яўляюцца «вясной Касцёла». У суботу ўдзельнікі канферэнцыі ў асноўным дзяліліся вопытам, праблемамі і радасцямі, апавядалі, чым жыве іх супольнасць сёння. Было таксама навучанне і супольная малітва за Беларусь.

На трэці дзень, у нядзелю, парафіяне Чырвонага касцёла пасля кожнай святой Імшы мелі магчымасць даведацца больш падрабязна пра кожны з рухаў: чым ён займаецца, якія яго асаблівасці і харызма. Таксама была пададзена інфармацыя, дзе і калі адбываюцца сустрэчы, каб пры жаданні можна было далучыцца да канкрэтнага руху ці супольнасці.

Завяршылася ІІІ Канферэнцыя рухаў і супольнасцяў святой Імшой, якую цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка.

Наступная падобная сустрэча адбудзецца 2–4 сакавіка 2012 г. Больш падрабязная інфармацыя праз e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript (Юля Фралова).

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.