Легіён Марыі парафіі Божага Цела ў Мінску адзначыў двухгоддзе свайго існавання | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
07.03.2011 14:46

Прэзідыум легіянераў Марыі Маці Божай Шкаплернай з парафіі Божага Цела ў Мінску адзначыў двухгоддзе свайго існавання. Падчас святой Імшы легіянеры маліліся за людзей, з  якімі сустракаліся за гэты час, выконваючы заданні духоўнага кіраўніка, а таксама аб развіцці прэзідыума.

Прэзідыум налічвае 7 актыўных членаў і 15 дапаможных, якія, чытаючы легіянерскія малітвы, выпрошваюць апеку Маці Божай у дзейнасці Легіёну. Легіянеры розным чынам падтрымліваюць маладую парафію, дапамагаючы людзям знайсці шлях да Бога, абуджаючы рэлігійнае сумленне парафіянаў, размаўляючы з моладдзю аб веры, наведваючы хворых і самотных. Пасяджэнне прэзідыума адбываецца кожны аўторак. Легіянеры чытаюць спецыяльныя малітвы і апавядаюць аб выкананых заданнях. Штотыдзень святар умацоўвае легіянераў духоўным словам і дае новыя заданні.

Хочацца падзякаваць супольнасці за адданае служэнне, сведчанне малітоўнага жыцця і пажадаць сапраўднай радасці ад выкананай працы і матчынай апекі Марыі над іх сем’ямі.

 А. Юрый Находка, духоўны кіраўнік Легіёну Марыі


 
© 2003-2024 Catholic.by