Малітоўная сустрэча моладзі ў Івянцы для многіх стала часам пакаяння | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
31.07.2010 17:36

Цыкл катэхезаў на тэму Божых запаведзяў, прапанаваны ўдзельнікам Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы, а таксама рахунак сумлення сталі падрыхтоўкай да сакрамэнту пакаяння.

Споведзь, або сакрамэнт пакаяння, — адзін з сямі сакрамэнтаў, устаноўленых Езусам Хрыстом. Прыступаючы да споведзі, чалавек атрымлівае дараванне грахоў ад святара і яднаецца з Богам і Касцёлам. Пасля Змёртвыхпаўстання Хрыстус даў святарам уладу адпускаць грахі: «Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца» (Ян 20, 23).

Сакрамэнт пакаяння святары ўдзялялі прагнучым паяднацца з Богам у святыні і на прыкасцёльнай тэрыторыі. Споведзь працягвалася не адну гадзіну.

 
© 2003-2024 Catholic.by