|
У Мінскай школе ствараецца праваслаўны клас |
|
07.07.2010 10:53 |
У «Сярэдняй агульнаадукацыйнай школе №181» г. Мінска па ініцытыве бацькоў ствараецца эксперыментальны клас з выкладаннем факультатыва «Асновы праваслаўнай культуры». Усе жадаючыя запісацца могуць падаць дакументы да 26 ліпеня 2010 г.
Клас фарміруецца на аснове пагаднення паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У яго ўвойдуць выпускнікі дзіцячай дашкольнай установы №94, у якой існуюць дзве праваслаўныя групы.
|
|
|
Архіў >>>
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.