Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ва ўнісон са званамі Хатыні гучала малітва
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
08.05.2010 17:03

8 мая 2010 г. у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» адбылася святая Імша за ахвяраў спаленай вёскі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Літургія цэлебравалася ў гэтым месцы ўпершыню, хоць большасць загінуўшых — гэта людзі каталіцкага веравызнання.

Набажэнства адбылося дзякуючы намаганням кс. Паўла Слукі, пробашча лагойскай парафіі Святога Казіміра, дзе, дарэчы, былі знойдзены дакументы, у якіх паведамлялася аб загінуўшых ў Хатыні. Юзаф Камінскі — адзіны з дарослых, хто застаўся ў жывых. Пасля вайны ён быў пахаваны на могілках у Лагойску.

У гады вайны нацыстамі былі спалены больш за 5 тысяч беларускіх вёсак разам з іх жыхарамі — дарослымі і дзецьмі. Разам са сваімі парафіянамі гінулі і іх душпастыры. Больш за 200 каталіцкіх святароў загінулі ў часы Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. У Росіцы, Навагрудку, дзе былі расстраляны святары і забіты сёстры законныя, а таксама ў шматлікіх іншых мястэчках і сёння ўзносяцца за іх малітвы.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.