Першая Кантакты Мапа
Мітрапаліт Кандрусевіч: сустрэча чалавека з Богам адбываецца ў рэальным жыцці, нават калі гэта жыццё грэшнае
08.02.2010 15:46

«Пётр усклікнуў: адыдзі ад мяне, Пане, бо я чалавек грэшны. Пётр не адчуваў сябе годным знаходзіцца побач з Езусам. Ён не мог зразумець, чаму Езус знаходзіцца менавіта ў яго чаўне, у чаўне грэшнага чалавека. Больш таго, ён не мог зразумець, што Езус выкарыстоўвае яго човен, каб учыніць цуд», — адзначыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у гаміліі падчас нядзельнай святой Імшы 7 лютага 2010 г. у мінскай архікатэдры.

Арцыпастыр, разважаючы над словамі нядзельнага Евангелля, у якім апавядалася пра момант паклікання Пятра, растлумачыў, што «сустрэча чалавека з Богам адбываецца ў рэальным жыцці, нават калі гэта жыццё грэшнае».

Між іншым, іерарх адзначыў, што «у рэальным жыцці кожны чалавек жыве ў нейкай напружанасці паміж тым, што „ёсць“ і што „павінна быць“»: «З пункту гледжання сённяшняга Евангелля, акцэптацыя таго, што ёсць у рэальным жыцці, з’яўляецца яго падмуркам. Бог прысутнічае ў рэальным жыцці, у такім свеце, які існуе, у тым, які „ёсць“; а тое, як „павінна быць“, існуе толькі ў ідэальным, у марах. Таму прыняты ў духу Евангелля рэалізм жыцця выключае многія прычыны да незадавальнення».

На заканчэнне Мітрапаліт звярнуўся да ўсіх прысутных з заклікам не «плёскацца на мелі духоўнага жыцця», але адплыць на глыбіню. «Толькі тады нашае жыццё прынясе плён, за які мы атрымаем карону жыцця вечнага», — падкрэсліў арцыпастыр.

Прапануем поўны тэкст гаміліі >>>

 

 Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
У Віцебску адбудзецца семінар, прысвечаны цэлебрацыі літургіі паводле трыдэнцкага абраду
Каталіцкія святары Беларусі, Расіі і Украіны збяруцца на семінары па вывучэнні цэлебрацыі трыдэнцкай літургіі, якая здзяйснялася ў Касцёле да Другога Ватыканскага Сабору.
Падрабязней ...  
У Мінску адбудзецца вечар памяці а. Язэпа Германовіча

Грэка-каталіцкі клуб інтэлігэнцыі імя св. Кірылы Тураўскага запрашае на вечар памяці а. Язэпа Германовіча, які адбудзецца ў пятніцу 19 сакавіка 2010 г.  у капліцы Душпастырскага Цэнтра св. Язэпа (вул.Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская») у 19.15.

Падрабязней ...  
Пры каталіцкім Моладзевым цэнтры ў Мінску дзейнічае вучэбны цэнтр па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання

Пры каталіцкім Моладзевым цэнтры імя св. Яна Боска (мікрараён Серабранка) па вул. Пляханава, 28/1 у Мінску дзейнічае вучэбны цэнтр «Рэпеціт», які аб’яўляе набор на курсы падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання па матэматыцы, рускай, беларускай і англійскай мовах, фізіцы, хіміі, біялогіі, гісторыі.

Падрабязней ...  
Rambler's Top100
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі