Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
На завяршэнне сімпозіума ў Жодзіне Мітрапаліт Кандрусевіч выступіў з дакладам пра тэалогію фацімскіх аб’яўленняў
Іерархі
16.05.2017 12:13

Даклад на тэму «Тэалогія фацімскіх аб’яўленняў і іх актуальнасць у наш час», з якім арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў 15 мая на завяршэнне фацімскага сімпозіума ў Жодзіне, можна пачытаць у раздзеле «Бібліятэка».

У дакладзе іерарх нагадаў, што сёлета свет адзначае два 100-гадовыя Юбілеі — фацімскіх аб’яўленняў, якія прадказалі гісторыю развіцця свету ў ХХ стагоддзі, і Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая стала прычынай пераследу веры і цывілізацыйнай катастрофы.

Паводле Мітрапаліта, сёлета гісторыя дае добрую нагоду супрацьпаставіць гэтыя дзве гістарычныя падзеі, якія так моцна паўплывалі і надалей уплываюць на развіццё Беларусі і свету.

«Яшчэ зусім нядаўна здавалася, што ідэі рэвалюцыі і атэістычнай ідэалогіі перамаглі. Але гісторыя паказала, што не яны, а Бог кіруе светам. Гэта мы зведваем і ў Беларусі, хоць працэс як духоўнага, так і грамадскага адраджэння не з’яўляецца лёгкім і патрабуе шмат часу і высілкаў», — зазначыў арцыпастыр.

Такім чынам, фацімскае пасланне Марыі ўваходзіць у сучасную гісторыю Касцёла і чалавецтва, а таксама прадстаўляе новую візію для яе разумення.

«Фацімскае пасланне мела і надалей мае вялікі ўплыў на гісторыю свету і Касцёла, — адзначыў іерарх. — Яно паказвае, што галоўным дырыжорам чалавечых лёсаў з’яўляецца Божы Провід, а фацімскі шлях застаецца праграмай маральнага аднаўлення чалавецтва. Гэта праграма актуальная для ўсяго свету, у тым ліку і для Беларусі».

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію
16.05 12:13На завяршэнне сімпозіума ў Жодзіне Мітрапаліт Кандрусевіч выступіў з дакладам пра тэалогію фацімскіх аб’яўленняў
03.05 06:19Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Дзень малітваў аб пакліканнях