Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Мітрапаліт Кандрусевіч ва ўрачыстасць Святой Сям’і: «Святая Сям'я — прыклад для сучасных сем’яў» (+фота)
Іерархі
02.01.2017 00:57

30 снежня ва ўрачыстасць Святой Сям’і ў мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) прайшла аплаткавая сустрэча з сем’ямі і ўдзельнікамі сямейных рухаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Таксама падчас Імшы прысутныя сем'і аднавілі сужэнскія абяцанні.

На пачатку сустрэчы ў парафіі прайшла святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

«Ушаноўваючы Святую Сям’ю адразу пасля ўрачыстасці Божага Нараджэння, Касцёл хоча звярнуць нашу ўвагу на значэнне сям’і — як у гісторыі збаўлення, так і ў гісторыі кожнага з нас», — адзначыў у сваёй гаміліі іерарх.

Паводле слоў арцыбіскупа, сям’я — галоўная адзінка грамадства і ад таго, якой яна будзе, залежыць развіццё грамадства.

Як адзначыў Мітрапаліт Кандрусевіч, нягледзячы на тое, што Святая Сям’я была асаблівай у гісторыі хрысціянства, яна таксама зведала цяжкасці, з якімі сутыкаюцца звычайныя сем’і.



«Святую Сям’ю трымала разам любоў да Бога і адно да аднаго, — падкрэсліў арцыбіскуп. — Гэта прыклад для сучасных сем’яў. Любоў павінна перамагчы, нават калі на некаторы час у сям’і здараюцца непаразуменні».
Іерарх дадаў, што калі ў сям’і з’яўляюцца праблемы, то гэта адбываецца з-за адсутнасці любові. І наадварот: калі сем'і шчаслівыя, у іх пануе дух любові і ўзаемапрабачэння.

Таксама арцыпастыр звярнуў увагу на адну з галоўных праблем сучаснай сям’і — недахоп часу для самых блізкіх.
«Прабываючы разам, мы паказваем, што любім. А калі так ёсць насамрэч, мы гатовы ўсім ахвяроўваць у імя шчасця сям’і. Падобна таму, як Святая Сям’я перамагла ўсе крызісы дзякуючы ўзаемнай любові і веры ў Бога, таксама павінны рабіць і мы», — заклікаў іерарх.

Тэкст гаміліі цалкам тут››

«Няхай нованароджаны Збаўца свету дапамагае перамагаць ўсе цяжкасці, а Святая Сям’я абараняе нашы сем’і, каб яны былі хатнімі Касцёламі, аазісамі любові, месцам нараджэння новага жыцця і выхавання маладога пакалення на хрысціянскіх прынцыпах», — заключыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.


(DN), (IL)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

27.03 16:01Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў католікаў Шклоўшчыны
27.03 12:49«Бізнес без апоры на хрысціянскіх каштоўнасцях не мае перспектывы»: Мітрапаліт Кандрусевіч завяршыў візіт у ЗША
26.03 16:26Заява Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча — старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі — адносна падзей 25-26 сакавіка 2017 г.
21.03 10:47Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB сустрэўся з католікамі Асіповіч
14.03 17:38Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з зацверджаным Саветам Міністраў планам гендарнай роўнасці ў беларускім грамадстве
14.03 12:24Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у адкрыцці выставы ў памяць ахвяраў лагера смерці ў Трасцянцы
04.03 21:51Пастырскі ліст біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на Вялікі пост 2017
04.03 21:51Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікі пост 2017
04.03 21:44Пастырскае пасланне біскупа Віцебскага Алега Буткевіча на Вялікі пост
26.02 20:00Мітрапаліт Кандрусевіч: давер Богу — проціяддзе ад страху