Дзяржаўныя ўлады адмянілі пастанову аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы | Друк |
Іерархі
14.07.2016 12:50

Адменена пастанова аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы. Інфармацыю аб гэтым курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі атрымала з Аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 ліпеня.

Такім чынам святары а. Раман Шульц OP — пробашч парафіі Св. Казіміра ў Магілёве, канвентуальны францішканін а. Лех Баханэк OFM Conv — пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы, аблат а. Ежы Катоўскі OMI — пробашч парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Крыштафа ў Калодзішчах (Мінскі р-н) будуць працягваць сваю душпастырскую дзейнасць на сваіх месцах у нашай краіне.

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі выказвае падзяку органам дзяржаўнай улады за перагляд гэтай справы.

Асобную падзяку за салідарнасць, малітву і неабыякавасць ад імя Каталіцкая Касцёла прыносім усім тым, хто адрэгаваў на паведамленне курыі.

Глыбокапаважаныя святары, працягвайце заклікаць усіх вернікаў да шчырай малітвы аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця ў нашай краіне.

З малітвай

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Мінск, 14 ліпеня 2016 г.

 
© 2003-2024 Catholic.by