Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выступіў на пастырскай канферэнцыі дыяцэзіі Перамянення Пана ў Навасібірску
Іерархі
16.06.2016 14:42

15-19 чэрвеня ў Навасібірску праходзіць пастырская канферэнцыя дыяцэзіі Перамянення Пана, прысвечаная Юбілейнаму Году Божай Міласэрнасці. Яна праводзіцца таксама ў межах святкавання 25-годдзя адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Расіі. У канферэнцыі прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

З-за вельмі вялікіх адлегласцяў паміж парафіямі ў Сібіры не праводзяцца штомесячныя пастырскія сустрэчы. Замест іх раз у год праводзяцца пастырскія канферэнцыі для ўсіх святароў і кансэкраваных асобаў. У гэтым Юбілейным Годзе ў іх прымаюць удзел свецкія вернікі. У сёлетняй канферэнцыі ўдзельнічае 36 святароў, 36 сясцёр законных і 85 свецкіх асобаў.


Канферэнцыя складаецца з адмысловых дакладаў, працы ў групах і набажэнстваў.

У першы дзень канферэнцыі, 15 чэрвеня, з дакладам «Юбілейны Год Міласэрнасці» выступіў выкладчык усходняга багаслоўя і місіялогіі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта і кансультант Кангрэгацыі па справах Кананізацыі а. Джэрмано Марані.

Раніцай 16 чэрвеня з дакладам «Гісторыя і 25 гадоў адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Расіі» выступіў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

«Пераслед прывёў да сапраўднай духоўнай і культурнай катастрофы, — між іншым адзначыў беларускі іерарх у дакладзе. — Тым не менш, вера засталася».

«Неабходна дзякаваць тым некалькім святарам, якія дваіліся і траіліся, каб толькі зберагчы агеньчык веры ў людзях. Сярод іх і сённяшні юбіляр біскуп Юзаф Верт, які ў той час быў пробашчам парафіі Хрыста Валадара Сусвету ў г. Марксе над Волгай, — дадаў Мітрапаліт. — Мы павінны быць удзячныя старэйшаму пакаленню, нашым бацькам, бабулям і дзядулям, якія ўзялі на сябе абавязак перадачы веры маладому пакаленню пасродкам простых малітваў, літаній і народнай пабожнасці».


«Дзень 13 красавіка 1991 г. стаў гістарычным для Каталіцкага Касцёла ў былым СССР. Сёння мы схіляем галовы перад мудрасцю, мужнасцю і рашучасцю св. Яна Паўла ІІ за яго правідэнцыйныя рашэнні, якія далі новыя магчымасці для адраджэння і ўмацавання духоўнага жыцця пасля трох пакаленняў ганенняў», — сказаў арцыбіскуп.

«Каталіцкі Касцёл у Расіі займае адпаведнае яму месца ў расійскім грамадстве і з’яўляецца яго інтэгральнай часткай (…). Відавочна, што працэс аднаўлення нармальнага жыцця Каталіцкага Касцёла ў Расіі і адраджэння духоўнасці ўсё яшчэ сутыкаецца з вялікмі перашкодамі, якія носяць як аб’ектыўны, так і суб’ектыўны характар. Гэта, перш за ўсё, паступаючая секулярызацыя, малая колькасць пакліканняў да святарства і кансэкраванага жыцця, крызіс сям’і, недастатковая колькасць храмаў і не да канца вырашаныя праблемы з іх рэстытуцыяй, вялізныя адлегласці паміж парафіямі і да т.п.

Але, нягледзячы і на гэта, Каталіцкі Касцёл у Расіі павінен глядзець у будучыню з надзеяй, якую неабходна пакладаць, перш за ўсё, у моладзі», — адзначыў Мітрапаліт.

«Сёння неабходна прыкласці максімум намаганняў, каб духоўная пустэча, якая дасталася ў спадчыну пасля трох пакаленняў атэізацыі, была запоўнена духам Евангелля. Гэта фундамент, на якім можна смела будаваць новае грамадства. Расія, гэтак жа, як і ўвесь свет, будзе мець сваю будучыню, калі будзе будаваць яе на непахісных маральных прынцыпах, дадзеных чалавеку самім Створцам. І самая першая задача Касцёла якраз і заключаецца ў тым, каб Расія нанова стала “Святой Руссю”, дзе хрысціяне, хаця і ў розных абрадах, пакланяюцца адзінаму Богу і ўшаноўваюць адну нябесную Маці — Найчысцейшую Багародзіцу, якая ў сваім Фацімскім пасланні не пакінула нас у цяжкія часы ганенняў, але была надзеяй і выпрасіла нам у свайго Сына, Пана нашага Езуса Хрыста, сапраўдную ласку навяртання», — сказаў арцыпастыр.

Пасля абеду ўдзельнікі паглядзелі фільм «25 гадоў адраджэння Каталіцкага Касцёла ў Расіі». Таксама выступілі сведкі гэтых часоў — святары і свецкія асобы, якія распавялі пра часы ганенняў і адраджэння веры.


17 чэрвеня з дакладам «Біяграфія Слугі Божага а. Уладзіслава Букавінскага», які будзе беатыфікаваны ў Карагандзе (Казахстан) у верасні гг., выступіць генеральны вікарый Карагандзінскай дыяцэзіі кс. Яўген Зінкоўскі. Пасля абеду адбудзецца падвядзенне вынікаў канферэнцыі і яе завяршэнне.

У нядзелю 19 чэрвеня адбудзецца святкаванне сярэбранага юбілею біскупскага пасвячэння ардынарыя дыяцэзіі Перамянення Пана біскупа Юзафа Верта. Ва ўрачыстасці прымуць удзел усе расійскія біскупы. Гамілію падчас Імшы прамовіць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

(DN), (AG)
Фота Наталлі Гілёвай

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію