Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сумесна з Мітрапалітам Паўлам прыняў удзел у запісе тэлеперадачы | Друк |
Іерархі
02.03.2016 20:25

2 сакавіка ў студыі тэлеканала «Беларусь 24» адбылася сустрэча Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла.

Іерархі па чарзе адказвалі на пытанні вядучага. Запіс праграмы доўжыўся каля гадзіны, за гэты час іерархі паразважалі на розныя тэмы.

Гэта была першая сустрэча Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і Мітрапаліта Паўла ў неафіцыйнай абстаноўцы.

Разважаючы пра сустрэчу Папы Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якая адбылася 12 лютага ў Гаване на Кубе, кожны з іерархаў падкрэсліў важнасць і неабходнасць гэтай сустрэчы перад выклікамі сучаснага свету, адзначыўшы, што ў нашы дні мы павінны разам бараніць хрысціянскія каштоўнасці, гэта наша заданне.

Перадача выйдзе ў эфір 9 сакавіка ў 19.20 на тэлеканале «Беларусь 24».


 
© 2003-2024 Catholic.by