Віншаванне Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці на Божае Нараджэнне | Друк |
Іерархі
24.12.2014 07:02

Усім чытачам, якіх дасягае каштоўная паслуга партала сatholic.by, найлепшыя пажаданні Апостальскага Нунцыя напярэдадні свята Божага Нараджэння.

У гэтыя дні, таксама і ў Беларусі, людзі баяцца магчымага паніжэння ўзроўню жыцця з-за складанай эканамічнай сітуацыі ў свеце і ў гэтым рэгіёне. Мы балюча адчуваем, што ўсё тое, што здавалася відавочным, штодзённым, не вартым вялікай увагі, можа знікнуць.

Свята Божага Нараджэння запэўнівае ў тым, што верная любоў Бога ніколі не знікне.

Ад імя Папы Францішка жадаю, каб увесь беларускі народ мог адчуваць камфорт і сілу быць любімым Богам і ў Яго рукі даручыў сваё жыццё і сваю будучыню.

 
© 2003-2024 Catholic.by